23 красавiка 2024, aўторак, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яндекс.Такси» і Uber аформяць угоду для аб’яднання пасля навагодніх святаў

3
«Яндекс.Такси» і Uber аформяць угоду для аб’яднання пасля навагодніх святаў
ФОТА: ВЕДОМОСТИ

Гэтае пагадненне аб аб'яднанні наўпрост закранае і Беларусь.

«Яндекс.Такси» і Uber збіраюцца цалкам аформіць угоду аб аб’яднанні пасля навагодніх святаў. Хадайніцтва кампаній аб стварэнні супольнага прадпрыемства прайшло ўзгадненне ў Федэральнай антыманапольнай службе Расеі, гаворыцца ў паведамленні на сайце ФАС.

«Вынікі аналізу рынку арганізацыі інфармацыйнага ўзаемадзеяння кіроўцаў і пасажыраў таксовак паказалі, што рынак знаходзіцца ў стадыі актыўнага росту, абумоўленага ў значнай ступені якаснымі пераўтварэннямі, а менавіта з'яўленнем агрэгатараў, якія надаюць паслугі інфармацыйнага ўзаемадзеяння з выкарыстаннем новага зручнага спосабу замовы таксоўкі - у дастасаванні мабільнай прылады» , - адзначаецца ў паведамленні Федэральнай антыманапольнай службы.

«Яндекс.Такси» і Uber прадпісана забяспечыць максімальна поўнае і даступнае інфармаванне карыстальнікаў аб юрыдычнай асобе, якая вядзе перавозку, з захаваннем гісторыі паездак; не ўстанаўліваць забарону для партнёраў, кіроўцаў і пасажыраў на працу з іншымі агрэгатарамі паслуг таксовак.

Адначасова з гэтым «Яндекс» апублікаваў паведамленне, у якім гаворыцца аб тым, што ўгода ў аб'яднанні бізнэсу з Uber павінна быць закрытая ў студзені 2018 года. Такім чынам, плануецца забяспечыць бесперабойную працу кожнага сэрвісу ў перыяд зімовых святаў.

Аб планах аб’яднання «Яндекс.Такси» і Uber стала вядома ў ліпені. Гэтае пагадненне аб аб'яднанні наўпрост закранае і Беларусь. Раней сітуацыю Onliner.by каментавалі ў Uber.

- Беларусь, гэтак жа як і Азербайджан, Арменія, Грузія, Казахстан і Расея, уваходзіць у сферу інтарэсаў, у сферу дзейнасці новай кампаніі, якая будзе ўтвораная ў выніку аб'яднання бізнэсу «Яндекс.Такси» і Uber, - пракаментавалі сітуацыю ў Uber. - Новая кампанія пачне сваю дзейнасці адначасова і ў Расеі, і ў Беларусі, гэтак жа як і ў іншых пералічаных краінах, і заменіць сэрвісы Uber і «Яндекс.Такси».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках