19 красавiка 2024, Пятніца, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Гольц: Крамлю не выгадны канфлікт у «ЛНР»

3
Аляксандр Гольц: Крамлю не выгадны канфлікт у «ЛНР»
Аляксандр Гольц

Людзі, якія захапілі ўладу на пэўнай тэрыторыі, высвятляюць адносіны.

Канфлікт паміж «міністрам унутраных спраў» «ЛНР» Ігарам Карнетам і верхаводам групоўкі Ігарам Платніцкім не ўваходзіць у інтарэсы ўладаў РФ, заявіў у каментары выданню «Гордан» расейскі вайсковы экспэрт і журналіст Аляксандр Гольц.

«Людзі, якія захапілі ўладу на пэўнай тэрыторыі, высвятляюць стасункі. Яны дзеляць гэтую ўладу. Не ў інтарэсах Крамля ладзіць дзяржаўны пераварот. Яшчэ і незразумела дзе: «ЛНР» - гэта ж не дзяржава. Усё выглядае, як нейкі дурны фарс. Ідэю абмену палоннымі Крэмль хацеў выкарыстаць для легітымацыі «ўладаў» «ДНР» і «ЛНР». Але як гэта можна зрабіць, калі лідары адной з самаабвешчаных «рэспублік» проста пабіліся паміж сабой? Адбылося нешта накшталт перавароту. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што тое, што адбываецца наўрад ці адпавядае нейкаму адзінаму плану. Гэта мешаніна інтарэсаў, кожны гуляе сам за сябе, а пра каардынацыю намаганняў ніхто не думае», - адзначыў Гольц.

З ягоных слоў, цяпер складана прагназаваць, ці прывядзе канфлікт баевікоў да абвастрэння сітуацыі на фронце.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках