19 красавiка 2024, Пятніца, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бойку ў цэнтры Барысава зладзілі фанаты з Расеі

14
Бойку ў цэнтры Барысава зладзілі фанаты з Расеі

Футбольныя заўзятары з РФ абышліся штрафамі.

Суд Барысаўскага раёна разгледзеў адміністрацыйныя пратаколы на шасцярых футбольных заўзятараў з Расеі. Усе яны атрымалі штрафы.

Нагадаем, днём раней больш за дзясятак чалавек патрапілі ў міліцыю за бойку ў кавярні перад матчам.

Пасля ўчорашняга інцыдэнту ў суд былі дастаўлены шэсць грамадзян Расеі, распавёў tut.by вядучы спецыяліст суда Барысаўскага раёна Дзмітрый Крывела.

Гаворка ідзе пра пяцярых мужчын і адну жанчыну, на якіх міліцыя склала пратаколы паводле арт. 17.1 (Дробнае хуліганства) і 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы).

У выніку расейку аштрафавалі на 5 базавых велічынь (115 рублёў), яшчэ аднаго мужчыну - на 4 базавых. Астатнім прысудзілі штрафы па 3 базавыя. Пры жаданні грамадзяне могуць абскардзіць пастанову суда ў 10-дзённы тэрмін.

Нагадаем, вечарам 23 лістапада на «Барысаў-Арэне» прайшоў футбольны матч паміж клубам БАТЭ і сербскім «Црвена Звязда». Гасцявую каманду прыехалі падтрымаць таксама заўзятары расейскага клуба «Спартак».

За некалькі гадзін да матчу і падчас яго міліцыя затрымала 14 замежных заўзятараў (грамадзян Расеі і Сербіі) за хуліганства, знаходжанне п'янымі або распіццё алкаголю ў грамадскім месцы або непадпарадкаванне міліцыі. У выніку было складзена 20 пратаколаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках