28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заторы ў 9 балаў: праз «Чорную пятніцу» Менск цалкам стаў

18
Заторы ў 9 балаў: праз «Чорную пятніцу» Менск цалкам стаў

Партал Яндэкс.Карты паведамляе пра чырвоны ўзровень затораў на дарогах сталіцы.

Практычна стала цэнтральная частка горада, заторы ацэньваюцца ў 8-9 балаў. Амаль нерухома стаяць аўто па ўсім праспекце Незалежнасці аж да Уручча - 8 балаў, піша kp.by.

Нягледзячы на тое, што сталічныя крамы часта праводзяць акцыі і ў зніжкавыя дні, найбольшы ажыятаж штогод назіраецца ў так званую «Чорную пятніцу».

Цікава, што саму назву «Чорнай пятніцы» звязваюць не з містыкай ці колерам цэннікаў - у гэты дзень яшчэ з сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя ў Амерыцы назіраўся такі ажыятаж і мітусня, утвараліся такія «непралазныя» заторы на дарогах, што дзень стаў «чорным». Такую мітуслівую абстаноўку СМІ ахрысцілі «Чорнай пятніцай», так і павялося.

У большасці выпадкаў у прэсе тэрмін ужываўся ў кантэксце вялікіх затораў на дарогах, перапоўненых парковак і доўгіх чэргаў у крамах і гандлёвых цэнтрах. Толькі праз гады «Чорная пятніца» стала асацыявацца з пакупкамі, але заторы, як бачыце, гэта не скасоўвае.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках