25 красавiка 2024, Чацвер, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верхавод «ЛНР» сышоў у адстаўку

28
Верхавод «ЛНР» сышоў у адстаўку

Ігар Платніцкі падаў у адстаўку «паводле стана здароўя».

Верхавод самаабвешчанай «ЛНР» Ігар Платніцкі падаў у адстаўку «паводле стана здароўя», паведамляе «Медуза».

«Адбіліся шматлікія баявыя раненні, наступствы кантузіі», - сказана ў паведамленні Луганскага інфармацыйнага цэнтра.

«Міністр» дзяржаўнай бяспекі «ЛНР» Леанід Пасечнік паводле пастановы Платніцкага будзе выконваць абавязак верхаводы «ЛНР» да маючых адбыцца «выбараў».

Платніцкі прызначаны «ўпаўнаважаным ад «Луганскай народнай рэспублікі» ў выкананні Менскіх пагадненняў.

20 лістапада верхавод «ЛНР» Платніцкі адправіў у адстаўку «міністра ўнутраных спраў ЛНР» Ігара Карнета, аднак той адмовіўся падпарадкоўвацца гэтаму загаду.

21 лістапада група невядомых у вайсковай форме без знакаў адрознення захапіла цэнтр Луганска, уключаючы адміністрацыйныя будынкі. У Луганску адключылі тэлевізію і мабільную сувязь, таксама паўсталі перабоі з электрычнасцю.

Сам Платніцкі заявіў, што кіраўніцтва «МУС ЛНР» з'яўляецца нелегітымным, а Карнет адхілены.

«Новая газета» паведаміла, што баявікі «міністэрства ўнутраных спраў ЛНР» арыштавалі больш за 20 работнікаў «пракуратуры» тэрарыстаў, у тым ліку «галоўнага пракурора», «вайсковага пракурора» і іх намеснікаў. Затрыманых баевікоў нібыта адвялі ў будынак «народнага савета ЛНР», які заблакаваны і выкарыстоўваецца «МУС ЛНР» у сваіх мэтах. Пазней з'явілася відэа захопу «генпракуратуры».

23 лістапада «Новая газета» напісала, што Платніцкі пакінуў тэрыторыю Луганска. Паводле звестак выдання, у картэжы з Платніцкім з'ехалі кіраўніца ягонай «адмiнiстрацыi» Ірына Тэйцман, «кіраўніца тэлерадыёкампаніі ЛНР» Анастасія Шуркаева і шэраг іншых асоб.

Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Зоран Шкірак пацвердзіў, што Платніцкі знаходзіцца ў Расеі. «Расейскія войскі ўзялі пад поўны кантроль сітуацыю ў горадзе», - дадаў ён.

Расейскі пісьменнік і баявік Захар Прылепін паведаміў, што ляцеў з Платніцкім у Маскву адным рэйсам. З ягоных слоў, у аэрапорце Шарамеццева Платніцкага чакалі два аператыўнікі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках