20 красавiка 2024, Субота, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чорная пятніца»: беларусы перагрузілі інтэрнэт-крамы

«Чорная пятніца»: беларусы перагрузілі інтэрнэт-крамы

Не ўсе правайдэры справіліся з нагрузкамі «чорнай пятніцы».

24 лістапада ва ўсім свеце праходзіць «чорная пятніца»: крамы робяць зніжкі, а пакупнікі змятаюць тавары з паліц. Беларускія інтэрнэт-крамы таксама гэта адчулі - нагрузка на некаторыя пляцоўкі ўзрасла ў разы, піша tut.by.

«Нагрузка ўнутры асобных хмарных сервераў нашых кліентаў вырасла ў 10 і больш разоў, - распавялі прадстаўнікі хостынг-правайдэра hoster.by. - Большасць інтэрнэт-крам сёння працавала на мяжы сваіх магчымасцяў».

Да прыкладу, для аднаго з кліентаў за дзень давялося аператыўна нарошчваць магутнасць працэсара з 8 да 24 ядраў CPU падчас пікавых нагрузак.

Прадстаўнікі правайдэра падкрэслілі, што ні адзін з сайтаў іх кліентаў не «ўпаў». Гэтага ўдалося пазбегнуць дзякуючы хмарнаму хостынгу, які дазваляе аператыўна павялічыць рэсурсы.

Не ўсе правайдэры справіліся з нагрузкамі «чорнай пятніцы». На працягу дня беларускія карыстальнікі скардзіліся на перабоі ў працы некаторых гандлёвых онлайн-пляцовак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках