29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як прайшла «чорная пятніца» ў Менску

13
Як прайшла «чорная пятніца» ў Менску

Праз чэргі многія сыходзілі без набыткаў.

«Чорная пятніца» ў Менску пачалася з 9 бальных коркаў у цэнтры і на праспекце Незалежнасці. У ГЦ людзей таксама было больш, чым у звычайныя дні. Хоць боек, як у Амерыцы за тэлевізары, не прадбачылася. Наогул, не назіралася, каб электратэхніку расхоплівалі. Напрыклад, у «Пятым элеменце» праз чэргі людзі сыходзілі без набыткаў, піша kp.by.

Самы вялікі ажыятаж назіраўся ў ГЦ «Галерэя Менск», чэргі расцягнуліся ў «Крафце», «Рэзервед», «Катоне», «Пандоры» і «Nyx».

- У Пандоры людзі ўсе ў краму не змяшчаюцца - мора народу. Падвескі набываюць, адчуванне, што хапаюць усё, што бачаць. У краму касметыкі ўваход закрылі і ўпускаюць партыямі. У крамах адзення ў кабіны для прымеркі чэргі на ўсю залу, людзі па 15 штук нясуць цяпер прымяраць, - распавяла нам сведка.

У ШМАТЛІКІХ КРАМАХ БЫЛІ ВЕЛІЗАРНЫЯ ЧЭРГІ Ў ПРЫМЕРАЧНЫЯ КАБІНЫ
ФОТА: МІКІТА НЕДАВЕРКАЎ.

А вось крама продажу айфонаў і айподаў не ўдзельнічае ў «Чорнай пятніцы», там няма нікога. Але прадаўцы распавялі, што на адкрыцці зніжкі былі 15% і чарга сканчалася на другім паверсе.

Мінакі кажуць, што пойдуць у крамы заўтра, бо зніжкі 20-30% будуць яшчэ ўсе выходныя.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках