25 красавiка 2024, Чацвер, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Еўракамісіі: АЭС у Астраўцы турбуе ўсю Еўропу

9
Кіраўнік Еўракамісіі: АЭС у Астраўцы турбуе ўсю Еўропу
ЖАН-КЛОД ЮНКЕР
ФОТА: AP

Брусэль будзе пільна сачыць за гэтым пытаннем.

Кіраўнік Еўракамісіі (ЕК) Жан-Клод Юнкер кажа, што праект Беларускай АЭС (БелАЭС) у Астраўцы, які крытыкуюць у сувязі з выкананнем стандартаў бяспекі, турбуе ўсю Еўропу, і Брусэль будзе пільна сачыць за гэтым пытаннем.

Падчас саміту «Усходняга партнёрства» ЕЗ у Брусэлі, у пятніцу, ён сцвярджаў, што падняў гэтае пытанне перад беларускай дэлегацыяй. «Наколькі гэта тычыцца Камісіі, мы не ўважаем гэтае пытанне за двухбаковае пытанне Літвы і яе суседа, гэта еўрапейскае пытанне. У гэтым пытанні я цалкам падтрымліваю прэзідэнта Літвы і літоўцаў», - сказаў Юнкер на прэс-канферэнцыі, паведамляе BNS.

«Мы будзем пільна сачыць за гэтым пытаннем», - дадаў кіраўнік ЕК. На прапанову Літвы ў заключную дэкларацыю саміту ўключанае патрабаванне паважаць «высокія міжнародныя стандарты ядзернай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя».

Літва абвінавачвае Менск у тым, што будаўніцтва БелАЭС вядзецца з парушэннямі патрабаванняў бяспекі. Міністр замежных спраў Беларусі, у сваю чаргу, на саміце запэўніваў, што ягоная краіна адкрыта для супрацоўніцтва з ЕЗ з нагоды будаўніцтва АЭС.

З мэтай ускладніць рэалізацыю праекта БелАЭС Літва мае намер блакаваць паступленне электраэнэргіі з гэтай станцыі на рынак краіны.

Урад Літвы два гады таму таксама звярнуўся да Брусэля з заклікам пачаць на ўзроўні ЕЗ дыскусію пра байкот электраэнеэгіі з небяспечных станцый, але не атрымаў падтрымкі ні з боку ЕК, ні з боку іншых краін ЕЗ. БелАЭС паблізу мяжы з Літвой, прыкладна ў 40 км ад Вільні будуе расейская карпарацыя «Расатам».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках