16 красавiка 2024, aўторак, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы ўрачысты абрад прайшоў у віцебскай сінагозе

Першы ўрачысты абрад прайшоў у віцебскай сінагозе
ФОТА: VKURIER.BY

Цырымонія была праведзеная для нованароджанага сына рабіна.

У мінулую нядзелю ў новай сінагозе Віцебска прайшла першая пасля адкрыцця і першая за паўстагоддзя ў горадзе ўрачыстая цырымонія - абрад ўступлення ў запавет Абрагама для нованароджанага сына рабіна Малкіэля Гаргадзе, піша vkurier.by.

У такі дзень у сінагозе пануе асаблівая атмасфера, бо нараджэнне дзіцяці - гэта ні з чым непараўнальная радасць і само здзяйсненне абраду з'яўляецца найважнейшай запаведдзю, - распавяла адна з парафіянак сінагогі.

ФОТА: VKURIER.BY

Менавіта так - з выконваннем усіх неабходных правілаў - адбылася ўрачыстасць у віцебскай сінагозе «Шацёр Давіда».

ФОТА: VKURIER.BY

Абрад, як і прадугледжвае традыцыя, быў праведзены на восьмы дзень пасля нараджэння дзіцяці.

ФОТА: VKURIER.BY

Асаблівая пашана выпала таму, хто падчас цырымоніі трымаў малога на каленях.

ФОТА: VKURIER.BY

Пасля абраду малы атрымаў імя Ёханан - маленькі Ёханчэ.

ФОТА: VKURIER.BY

Малітвы, блаславення, добрыя пажаданні малому і яго бацькам - так скончыўся першы ўрачысты абрад і пачалося жыццё маленькага габрэйскага хлопчыка.

ФОТА: VKURIER.BY

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках