28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларускія праграмісты абышлі ўсіх у тэхналогіі распазнавання твараў

9
Як беларускія праграмісты абышлі ўсіх у тэхналогіі распазнавання твараў
ФОТА: BANUBA.COM

У чым сакрэт поспеху менавіта ў гэтым кірунку?

Чаму стартапы з Усходняй Еўропы такія моцныя ў распазнаванні твараў і дапоўненай рэальнасці? Такім пытаннем задаліся журналісты сайта East-West Digital News (пераклад - myfin.by).

Распрацоўка сістэмы кампутэрнага зроку для мабільнага тэлефона складаная не толькі з матэматычнага пункту гледжання. Праблема яшчэ і ў тым, што вылічальныя магутнасці большасці мабільных тэлефонаў абмежаваныя.

«Нікому не трэба дадатак з дапоўненай рэальнасцю, які будзе працаваць толькі на iPhone X. У свеце мільярды прылад і толькі малы працэнт з іх - дарагія», - кажа серыйны бізнэсовец з беларускімі каранямі Віктар Пракапеня.

Нядаўна ён запусціў на пару з расейскім мільярдэрам інвестыцыйную праграму на 100 млн даляраў для стартапаў у сферы штучнага інтэлекту.

«Каб зрабіць масавы прадукт, дадатак павінны працаваць на iPhone 5s і даваць 30 кадраў у секунду, што само па сабе ўжо складаная задача», - каментуе Пракапеня.

Здольнасць ІТ-інжынераў з Усходняй Еўропы развязваць такія тэхналагічныя задачы шмат у чым вынікае з традыцый сістэмы адукацыі, якія былі закладзеныя ў савецкім мінулым.

Урэшце, нягледзячы на ўсе маральныя і эканамічныя паразы, камунізм сапраўды прадэманстраваў рэдкую паспяховасць у выхаванні ў шэрагу сфер пакаленняў бліскучых навукоўцаў і інжынераў.

«У вобласці машыннага інтэлекту ланцугу Маркава, яго выпадковае поле і мадэлі - аснова глыбокага навучання, а прыхаваная Маркаўская мадэль - распазнанне гаворкі», - тлумачыць расейска-ўкраінскі інвестар, заснавальнік фонду Almaz Capital Аляксандр Галіцкі.

Ён дадае таксама, што выбітнага савецка-ўкраінскага матэматыка Аляксея Івахненку дагэтуль называюць бацькам глыбокага навучання.

ФОТА: BANUBA.COM

Савецкі Саюз разваліўся, але сістэма адукацыі ў сферы матэматыкі па большай частцы захавалася. «Трансфармацыя ішла паступова, эвалюцыйным шляхам», - кажа прафесар кафедры тэхналогій праграмавання БДУ Аляксандр Курбацкі.

«Такім чынам, добрая матэматычная адукацыя стварыла спрыяльнае асяроддзе для цяперашніх лічбавых пераўтварэнняў, якія ахопліваюць тэрыторыю не толькі былога Савецкага Саюза», - дадае ён.

Курбацкі мае на ўвазе дзясяткі тысяч ІТ-інжынераў і прадпрымальнікаў, якія пераехалі за апошнія 20 гадоў у Сіліконавую даліну, Бэрлін, Ізраіль і нават Азію.

І ўсё ж пэўная частка гэтых талентаў дагэтуль жыве і працуе ў рэгіёне, праз чаго тут раз-пораз і ўзнікаюць новыя гульцы ў галіне распазнання твараў і тэхналогіі дапоўненай рэальнасці.

Пасля набыцця Facebook два былыя сябры каманды MSQRD Андрэй Янчурэвіч і Дзмітрый Дорын запусцілі AR Squad - стартап, прысвечаны «дапоўненай рэальнасці наступнага пакалення».

«Смешныя маскі былі часткай віруснай стратэгіяй MSQRD. Сёння мы распрацоўваем новы ўзровень узаемадзеяння паміж карыстальнікамі і дапоўненай рэальнасцю», - сцвярджаюць яны.

Маладая кампанія наняла ўсю арт-дызайнерскую каманду MSQRD і дадатковых спецыялістаў у гэтай сферы. Яна абслугоўвае кліентаў з ЗША, Расеі і Беларусі.

Banuba - стартап, народжаны ў Беларусі, але які працуе ва ўсім свеце з офісаў у Ганконгу і на Кіпры - распрацаваў набор сродкаў для стварэння мабільных дадаткаў з выкарыстаннем тэхналогіі дапоўненай рэальнасці.

Шмат у чым тэхналогія грунтуецца на алгарытмах штучнага інтэлекту па распазнанні чалавечых твараў, разуменню эмоцый, поз і жэстаў, ацэнцы колеру скуры, узросту і полу.

Пракапеня, што ўклаў у Banuba, прадбачыць свет, дзе гэта зможа рабіць любы дадатак. І зыходзячы з гэтых параметраў, аптымізаваць свой кантэнт.

Так, фітнес-дадатак убачыць па твары, колькі вагі вы набралі або скінулі, а гульня зменіць свой кошт у залежнасці ад тыпу «адсканаванага» ёю карыстальніка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках