23 красавiка 2024, aўторак, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская ракета з 19 спадарожнікамі ўпала ў акіян

87
Расейская ракета з 19 спадарожнікамі ўпала ў акіян

Ракета знікла з радараў пасля запуску.

У аўторак, 28 лістапада, Расея запусціла ракету-носьбіт «Саюз-2.1б» з 19 спадарожнікамі з касмадрома «Усходні» ў Амурскай вобласці. Гэта другі ў гісторыі касмадрома пуск ракет. Агенцтва «Інтэрфакс», са спасылкай на ўласныя крыніцы, паведамляе, што пасля запуску паўсталі праблемы.

Ракета павінна была вывесці на арбіту спадарожнік дыстанцыйнага зандавання Зямлі (ДЗЗ) «Метэор-М» №2-1, а таксама групу іншых малых касмічных апаратаў. Аднак, праз дзве гадзіны пасля запуску, тэлеметрыя ад спадарожніка «Метэор», усё яшчэ не паступала.

«Спадарожнік «Метэор-М» павінен быў аддзяліцца а 09:32 паводле Масквы і пачаць перадаваць тэлеметрыю. Пакуль тэлеметрыя не атрыманая, папярэдне паўстала няштатная сітуацыя на этапе палёту разгоннага блока «Фрэгат», - сказала крыніца.

Крыніцы РІА «Новости» паведамляе, што пазаштатная сітуацыя магла паўстаць паміж аддзяленнем ад трэцяй прыступкі і першага ўключэння. Суразмоўца агенцтва адзначыў, што спадарожнік мог упасці ў акіян у раёне Антарктыды.

«У выніку працы РН «Саюз-2.1б» галаўнога блок у складзе РБ «Фрэгат» і КА «Метэор-М» быў выведзены на зададзеную прамежкавую арбіту. Аднак падчас першага планавага сеансу сувязі з касмічным апаратам не ўдалося ўстанавіць сувязь з прычыны яго адсутнасці на мэтавай арбіце. Цяпер вядзецца аналіз інфармацыі», - сказана ў паведамленні.

Нагадаем, раней Расея ў апошнюю хвіліну скасавала запуск транспартнага касмічнага карабля «Прагрэс МС-07«, які павінен быў даставіць грузы на МКС, скасавалі праз непаладкі.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках