28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсэн Авакаў: У «ЛДНР» знаходзіцца 35 тысяч прарасейскіх баевікоў

Арсэн Авакаў: У «ЛДНР» знаходзіцца 35 тысяч прарасейскіх баевікоў
АРСЭН АВАКАЎ
ФОТА: REUTERS

Менскія пагадненні не дзейнічаюць, а для гэтага павінен быць падрыхтаваны новы пакет дакументаў.

Са слоў кіраўніка МУС Украіны, на змену менскім дамоўленасцям павінен прыйсці новы пакет дакументаў. Арсэн Авакаў удакладніў, што, паводле ягоных звестак, на Данбасе застаюцца блізу 35 тысяч баевікоў, паведамляе «Нямецкая хваля».

На змену менскім дамоўленасцям павінны прыйсці новыя пагадненні, у якіх былі б зафіксаваныя прынцыпы, актуальныя на сёння для развязання канфлікту на ўсходзе Украіны. Упэўненасць у гэтым выказаў у аўторак, 28 лістапада, украінскі міністр унутраных спраў Арсэн Авакаў.

«Мяркую, што менскія пагадненні мёртвыя», - падкрэсліў ён, дадаўшы, што ў свой час яны былі «неабходныя як механізм спынення агню».

На цяперашнім этапе адчуваецца патрэба ў новым пакеце дакументаў, дзе былі б зразумела інтэрпрэтаваныя прынцыпы, якія «закладзеныя і абмяркоўваюцца ўсімі палітыкамі цяпер», мяркуе кіраўнік МУС. У першую чаргу, зафіксаваныя павінны быць раздзелы аб «поўным вывадзе ўсіх расейскіх вайсковых злучэнняў з тэрыторыі Украіны», «кантролі на мяжы...супольна з міратворцамі», адзначыў Авакаў.

Акрамя таго, важным крокам з'яўляецца «ўвядзенне органаў юстыцыі Украіны» ў анэксаваны Расеяй Крым і на Данбас, а таксама «правядзенне выбараў», падкрэсліў ён.

Прарасейскія баевікі на Данбасе

Украінскі міністр унутраных спраў паведаміў таксама, што, паводле ацэнак Кіева, у непадкантрольных ураду раёнах Данецкай і Луганскай абласцей застаюцца звыш 35000 прарасейскіх баявікоў. У іх на ўзбраенні - блізу 478 танкаў, 848 бронеаўтамабіляў і 750 мінамётаў.

Для ўстанаўлення на гэтых тэрыторыях правапарадку неабходна ўвесці туды органы юстыцыі, якія дзейнічаюць у «заканадаўчым і юрыдычным полі Украіны», падкрэсліў Авакаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках