23 красавiка 2024, aўторак, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы беларускі падручнік быў надрукавны ў Воршы

1
Першы беларускі падручнік быў надрукавны ў Воршы

Першы беларускі «Буквар» быў надрукаваны ў 1631 годзе ў друкарні Спірыдона Собаля.

Першы беларускі “Буквар” быў надрукаваны ў 1631 годзе ў Воршы, у друкарні Спірыдона Собаля, размешчанай ў праваслаўным Куцеінскім манастыры, пiша racyja.com.

Выдавец Спірыдон Собаль, не толькі выдаў Буквар, але і ўпершыню ўвёў ва ўжытак само слова “Буквар”, якое пазней перайшло ў агульны ўжытак і канчаткова замацавалася як назва першага падручніка, па якім дзеці пачынаюць вучыцца чытаць і пісаць.

Куцеінскі “Буквар” утрымліваў першапачатквыя веды пра граматыку, якія давалі магчымасць авалодаць тэхнікай пісьма і чытання. Апрача таго ў “Буквары” былі змешчаныя біблейскія тэксты і малітвы, а таксама маральна-павучальныя тэксты, прызначаныя для выхавання ў духу хрысціянская дабрачыннасці.

Кніга мела 40 аркушаў. На тытульным лісце ўверсе буйнымі літарамі надрукавана “БукварЪ”, ніжэй меншымі літарамі “Сіреч начало ученія детям начынючым чтенію ізвыкам”. Яшчэ ніжэй – выходзячыя дадзеныя “У Куцейне ізобразілся у тіпографіі Спірыдона Собаля. Року 1631”.

Вельмі хутка “Буквар” стаў шырока вядомы ва Украіне, у Літве і Маскоўскай Русі. Да з’яўлення першага падручніка людзей вучылі пісаць і чытаць па кнігах Святога пісання, для гэтых мэтаў выкарыстоўвалі Псалтыр ды Часасловец.

“Буквар” Спірыдона Собаля, як і ўсе выданні Куцеінская друкарні, вызначаецца і асаблівасцямі паліграфічнага выканання. Па словах мастацвазнаўцы Тамары Габрусь, “графічнае афармленне выданняў Куцеінскай друкарні вызначалася своеасаблівасцю, блізкасцю да традыцый беларускага народнага мастацтва, знітаваных стылістычнымі прыёмамі барока. У фармаванні самабытнай мясцовай школы кніжнай гравюры адметную ролю адыграў беларускі кнігадрукар Спірыдон Собаль, які выдаў першыя 5 кніг. У 1636-1654 гг. выйшла яшчэ 14 выданняў, пасля чаго абсталяванне і работнікі Куцеінскай друкарні былі перавезены ў Іверскі манастыр пад Ноўгарадам”.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках