19 красавiка 2024, Пятніца, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў Менску прыйшло больш за тысячу чалавек

3
На канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў Менску прыйшло больш за тысячу чалавек

Выступ музыкі ў КЗ «Менск» прайшоў з ашаламляльным поспехам.

Ашаламляльным поспехам закончыўся вечарам 2 лістапада ў канцэртнай зале «Мінск» вялікі сольны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча «25 гадоў на сцэне», паведамляе racyja.com.

Ён стаў першым пасля шасці гадоў неафіцыйнай забароны.

У канцэрце ўзяў удзел гурт «WZ-Orkiestra», а таксама спецыяльна запрошаныя госці - Ксенія Мінчанка, Алег Хаменка, Наталля Радзівілава.

Зала на 1 100 месцаў была цалкам запоўненая. Зміцер Вайцюшкевіч на сцэне з 1992 года. 6 гадоў ён выступаў у складзе гурта «Палац», пасля быў фолк-рок-гурт «Крывi», а цяпер сольная кар'ера бард-рок-выканаўцы. Яшчэ супрацоўнічаў са знакамітымі паэтамі: Уладзімірам Някляевым, Рыгорам Барадулін і Генадзем Бураўкін, з якімі выпусціў аўтарскія альбомы. Стаў найлепшым музыкам і найлепшым выканаўцам года на дзвюх «Рок-каранацыях».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках