25 красавiка 2024, Чацвер, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая форма для вайскоўцаў: вязаная шапка замест вушанкі

57
Новая форма для вайскоўцаў: вязаная шапка замест вушанкі

Пры нашэнні баявой формы адмовяцца ад скураных папружак.

Пра гэта паведаміў начальнік 1-га аддзела рэчавай управы Міністэрства абароны палкоўнік Сяргей Швед.

Сяргей Швед падкрэсліў, што 99% усяго вайсковага адзення і абутку выпускаецца на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасцю новых узораў баявой формы адзення з'яўляецца не толькі тканіна, з якой яны зроблены, але і іх канструкцыя, якая прадугледжвае нашэнне гарнітураў без папружкі, навыпуск, у запраўку.

Са снежня 2017 года запланаванае правядзенне ў войсках доследнай эксплуатацыі новых узораў куртак зімовых з баваўнянай (змешанай) тканіны з тэкстыльным каўняром. Асаблівасцю іх канструкцыі з'яўляецца тое, што каўнер курткі выраблены стойкай з флісу (без выкарыстання каўняра са штучнага футра), а здымны ўцяпляльнік (падкладка) выраблены як асобны прадмет з больш лёгкага матэрыялу.

Акрамя вышэйзгаданых змяненняў, пры нашэнні баявой формы адзення замест папружкі скуранога чорнага колеру плануецца ўвесці ў эксплуатацыю папружку з тэкстылю ахоўнага колеру, пры зімовай баявой форме адзення замест шапкі-вушанкі прадугледжваецца нашэнне шапкі вязанай ахоўнага колеру. Дадаткова могуць быць уведзеныя джэмпер паўшарсцяны аліўкавага колеру і чаравікі юхтовыя з высокімі берцамі зімовыя.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках