20 красавiка 2024, Субота, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адзначаць 7 лістапада трэба прыкладна так, як у Англіі адзначаюць Дзень Гая Фокса»

15
«Адзначаць 7 лістапада трэба прыкладна так, як у Англіі адзначаюць Дзень Гая Фокса»

Беларусь - адзіная краіна ў свеце, дзе адзначаюць 7 лістапада на дзяржаўным узроўні.

Журналіст Дзмітрый Растаеў напісаў у Фэйсбуку пра тое, чаму тыя, хто сёння з радаснымі тварамі святкуюць «стагоддзе Вялікага Кастрычніка», нагадваюць яму недалечанага вар’ята.

«У юбілей крывавай імшы

чую радасныя крыкі -

у каго розум дробны,

у таго кастрычнік Вялікі.

Нам кажуць, нельга перапісваць гісторыю - і я з гэтым згодны. Але, па-першае, яе спачатку трэба як след напісаць, ачысціўшы ад нарастаў ідэалогіі. А па-другое, ёсць фактычнае вымярэнне гісторыі, і ёсць гуманітарнае - гісторыя як такая і яе ўспрыманне грамадствам.

Чалавецтва развіваецца, расце інтэлектуальна і маральна, і тое, што ў яго ўзнікае патрэба ў пераацэнцы гістарычных вех - натуральны працэс. Да кастроў інквізіцыі і людскіх ахвяр сёння нельга ставіцца гэтак жа, як ставіліся да іх сучаснікі.

Уявіце сабе: жыве чалавек - дом, сям'я, дзеці. І раптам аднойчы ён едзе розумам. Забівае бацькоў, гвалтуе жонку, калечыць дзяцей. Яго потым вылечаць, і ён працягне жыць далей, але тое, што адбылося назаўжды застанецца з ім - гэтую гісторыю ніяк не перапішаш.

Калі чалавек сапраўды ачуняў, тое, што адбылося ён будзе расцэньваць як вельмі вялікую трагедыю, і ўсё астатняе жыццё правядзе ў раскаянні. Калі ж ён пачне адзначаць гэта як свята, ды яшчэ з эпітэтам «вялікае», значыць, рана яго выпусцілі з вар’ятні.

Тыя, хто сёння з радаснымі тварамі святкуюць «стагоддзе Вялікага Кастрычніка», нагадваюць мне недалечаных псіхаў. І тое, што Беларусь - адзіная краіна ў свеце, дзе гэта робіцца на дзяржаўным узроўні, шмат што кажа пра псіхічны стан нашай дзяржавы.

Як па мне, адзначаць гэты дзень трэба зусім па-іншаму - прыкладна так, як у Англіі адзначаюць Дзень Гая Фокса, публічна спальваючы яго пудзіла. Спадзяюся дажыць да весёлых часоў, калі 7 лістапада беларусы не кветкі да помніка Леніна будуць ускладаць, а спальваць яго пудзіла на плошчах», - напісаў Растаеў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках