24 красавiка 2024, Серада, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваныя пасмяротныя фота Аляксандра Коржыча з Печаў

95
Апублікаваныя пасмяротныя фота Аляксандра Коржыча з Печаў
АЛЯКСАНДР КОРЖЫЧ

Здымкамі зацікавіліся спецыялісты.

У супольнасці «Блізкія 21-гадовага Аляксандра Коржыча» ў сацсетцы «ВКонтакте» апублікавалі некалькі фотаздымкаў загінулага жаўнера, зробленыя пасля ягонай смерці. Здымкі былі зроблены 5 кастрычніка, калі цела Аляксандра Коржыча прывезлі з Барысава ў ягоны родны Пінск, паведамляе «Еўрарадыё».

Асцярожна! Далей у гэтым артыкуле ўтрымліваюцца здымкі, якія не рэкамендуюцца да прагляду тым, каму няма 18 гадоў, а таксама асобам са слабай псіхікай. Добра падумайце, ці вы хочаце глядзець гэтыя фота.

Мама жаўнера успамінае, што яе сын ляжаў у труне ў вайсковай форме. Цела суправаджалі вайскоўцы з часткі, дзе служыў Саша. Яны намагалі на тым, каб пахаванне адбылося як мага хутчэй, аднак блізкія Коржыча надумалі пераадзець яго. Тады і была зроблена фатаграфія.

На адным з пасмяротных фота бачная странгуляцыйная баразна - след ад пятлі. На іншым - дзіўная чырвоная пляма на ілбе радавога. Яшчэ на адным фота, якое ёсць у распараджэнні «Еўрарадыё», на руцэ загінулага жаўнера ёсць роўны след - як быццам ад вяроўкі. Блізкія Сашы Коржыча ўпэўненыя, што такія пашкоджанні нельга атрымаць, учыніўшы самагубства. Акрамя таго, яны ўспамінаюць, што ногі жаўнера, знойдзенага ў пятлі, былі звязаныя шнурком ад абутку, а галава заматаныя футболкай.

Аднак у Следчага камітэта, які расследуе «справа Коржыча», іншая пазіцыя. Нягледзячы на тое, што следчыя распрацоўваюць тры версіі смерці радавога: забойства, давядзенне да самагубства і самагубства - абвінавачванні дзесяці фігурантам справы выстаўленыя паводле артыкулаў аб нестатутных стасунках, службовай халатнасці і махлярстве. Абвінавачванне ў забойстве Аляксандра Коржыча нікому не выстаўленае. Пяцёра вайскоўцаў застаюцца ў статусе падазраваных.

«Еўрарадыё» паказала гэтыя фатаграфіі патолагаанатаму-практыку. Ён мяркуе, што зрабіць адназначную выснову пра прыжыццёвае або пасмяротнае траплянне чалавека ў пятлю паводле вонкавых прыкмет немагчыма. Для гэтага трэба даследаваць пад мікраскопам нервовыя і мяккія тканіны нябожчыка, узятыя пры выкрыцці.

Аднак родным Аляксандра Коржыча пакуль што нічога не вядома пра вынікі экспэртызы, матэрыял для якой быў узяты ў барысаўскім моргу ў перыяд з 3 кастрычніка, калі цела салдата знайшлі ў склепе медроты, да 5 кастрычніка, калі яго пахавалі на могілках пад Пінскам.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках