25 красавiка 2024, Чацвер, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэст у Светлагорску: Рабочыя рыхтуюць Лукашэнку «цёплую» сустрэчу

17
Пратэст у Светлагорску: Рабочыя рыхтуюць Лукашэнку «цёплую» сустрэчу

Мясцовыя ўлады асцерагаюцца, каб актывісты не «зладзілі рэвалюцыі».

Гэта, вядома ж, не сонечныя Эміраты, а наш родны Светлагорск. Хай сабе шэра, мокра і холадна, але затое чалавечае жыццё віруе напоўніцу! Прынамсі на тэрыторыі мясцовага камбіната сульфатна-беленай цэлюлозы і ваколіцах прадпрыемства. Будаўнічыя брыгады прыехалі сюды з розных гарадоў. Людзі працуюць даслоўна не складаючы рук, гаворыцца ў рэпартажы «Белсата».

«Белсат» запытаўся ў будаўнікоў, што яны тут робяць і да візіту каго рыхтуюцца. У адказ - «Лукашэнкі».

Чуткі пра тое, што акліматызавацца пасля сонечнага Абу-Дабі Лукашэнка заедзе і ў Светлагорск, пацвярджаюць і работнікі прадпрыемства.

Да дрэваапрацоўкі правадыр Беларусі няроўна дыхае даўно

То ўкладвае ў яе «мадэрнізацыю» мільёны даляраў, то забараняе работнікам галіны звальняцца. Пра неабходнасць вырабу цэлюлозы ў Светлагорску паўтарае мінімум апошнія 15 гадоў. У студзені ж у гэтым годзе паставіў задачу рубам: увесці ў эксплуатацыю завод сульфатна-беленай цэлюлозы да 7-га лістапада! Як гаворыцца, імем рэвалюцыі!

Паводле планаў уладаў, супольнае беларуска-кітайскае прадпрыемства зможа перапрацоўваць штогод 2,5 мільёна кубаметраў драўніны і выпускаць цэлых 400 тысяч тон сульфатна-беленай цэлюлозы.

Чаму ж залатая курка столькі гадоў была даўгабудам?

«Завод беленай цэлюлозы павінен быў запусціцца яшчэ ў 2015-м годзе. Перанос тэрмінаў на два гады сведчыць аб тым, што завод не толькі будуецца без зацверджанага праекта, але і што былі праблемы тэхнічнага плану», - кажа Анатоль Змітровіч з ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва заводу.

Мясцовыя актывісты білі трывогу з самага пачатку будаўніцтва прадпрыемства і фіксавалі шматлікія парушэнні тэхналогіі падчас наладжвання небяспечнай вытворчасці. Паспешны аўрал да прыезду Лукашэнкі таксама ўплывае на якасць будаўнічых работ.

«Я размаўляў з работнікамі. Яны сказалі: калі б нам далі хаця б тры месяцы, мы б больш якасна рабілі працу. Калі ўзяць тыя вуліцы, па якіх пракладзены асфальт - там няма ніводнай ліўнёўкі! Пра што гэта кажа? Пра тое, што зімой, калі будзе раставаць вада, ёй няма куды сыходзіць - а раніцай будзе галалёдзіца! Што з ім рабіць?», - абураецца Анатоль Змітровіч.

Рыхтуюцца да прыезду Лукашэнкі ў Светлагорску не толькі будаўнікі і калектыў завода цэлюлозы. З панядзелка мясцовыя праваахоўнікі пачалі настойліва «запрашаць» на «прафілактычныя размовы» тутэйшых актывістаў: каб яшчэ якой-небудзь рэвалюцыі 7 лістапада зноў не здарылася.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках