23 красавiка 2024, aўторак, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі гародніну, якая павялічвае працягласць жыцця

5
Навукоўцы назвалі гародніну, якая павялічвае працягласць жыцця

Экспэрты з Кітая правялі даследаванне.

Навукоўцы з Кітая высветлілі, што ўжыванне перцу чылі спрыяе даўгалеццю. Да такой высновы спецыялісты прыйшлі ў выніку даследавання, піша orthodox.od.uа.

Кітайскія навукоўцы праводзілі даследаванні цягам сямі гадоў. У іх узялі ўдзел блізу 500 тысяч чалавек ва ўзросце ад 30 да 79 гадоў. Назіранні паказалі, што ў людзей, якія рэгулярна ўжывалі вострую ежу ў параўнанні з тымі, хто вострыя стравы не еў, рызыка развіцця рэспіратарных, сэрцава-судзінных і анкалагічных захворванняў была значна ніжэйшай.

Даследнікі высветлілі, што ў перцы чылі змяшчаецца рэчыва капсацын, якое валодае магутнымі супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках