29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для беларусаў будуць рабіць яшчэ адно аўто з кітайскім «начыннем»

24
Для беларусаў будуць рабіць яшчэ адно аўто з кітайскім «начыннем»
JAC MOTORS

Выпускам мікрааўтобусаў з кітайскіх камплектуючых зоймецца «Брэстмаш».

У першай палове 2018 года з ААТ «Брэстмаш» павінны выехаць першыя мікрааўтобусы, сабраныя на берасцейскім заводзе. Праект рэалізуецца ў рамках дамоўленасцей паміж холдынгам «Белаўтамаз» («Брэстмаш» уваходзіць у холдынг) і кітайскай дзяржаўнай карпарацыяй JAC Motors, піша «Вячэрні Брэст».

Першыя кантакты з кампаніяй JAC Motors пачаліся ў траўні 2016 года на спецыялізаванай выставе «AUTO CHINA 2016». У рамках выставы былі прадэманстраваныя мадэлі аўтамабіляў JAC Sunray, якія падыходзілі пад запатрабаваную беларускім бокам спецыфікацыю і якія мелі аднаплатформавыя грузавік і мікрааўтобус. Пасля канчатковага зацвярджэння Sunray («Сонечны прамень») як асноўнай мадэлі праекта і папярэдніх сустрэч на розных узроўнях былі пачатыя работы для ўзгаднення тэхнічных спецыфікацый, коштаў і іншых прынцыповых пытанняў.

У якасці пляцоўкі для зборкі мікрааўтобусаў і грузавых фургонаў было выбрана ААТ «Брэстмаш». У снежні мінулага года кітайская дэлегацыя, у склад якой уваходзілі прадстаўнікі карпарацыі JAC, наведала Берасцейскую вобласць. Падчас дзелавога візіту прадстаўнікі кітайскага боку пабывалі на ААТ «Брэстмаш», дзе азнаёміліся з вытворчымі плошчамі, на якіх можа быць арганізаваная зборка.

Мяркуючы з усяго, убачанае ў Берасці цалкам задаволіла кітайскіх бізнэсоўцаў. 11-15 верасня гэтага года афіцыйная дэлегацыя Берасцейскай вобласці на чале са старшынём аблвыканкама Анатолем Лісам наведала з візітам правінцыю Аньхой. Разам з іншымі дакументамі быў укладзены і мемарандум паміж ААТ «МАЗ» - кіроўная кампанія холдынгу «Белаўтамаз» і JAC Motors. З беларускага боку дакумент падпісаў прадстаўнік холдынгу, у той час в.а. дырэктара ААТ «Брэстмаш» Арцём Штурхалёў. Нядаўна ён зацверджаны на пасадзе дырэктара.

На днях Арцём Штурхалёў распавёў аб некаторых аспектах выгаднай ва ўсіх аспектах дамоўленасці з кітайскім бокам.

Агульная схема супрацоўніцтва выглядае так: партнёры з Паднябеснай пастаўляюць камплектацыю, у Берасці адбываецца зборка і тэставанне аўтамабіляў, далей пад «мазаўскім» брэндам прадукцыю рэалізуюць у Беларусі і ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза.

Для рэалізацыі праекта выбраныя два варыянты Sunray: пасажырскі і малатанажны грузавы мікрааўтобусы. У жніўні 2017 года ў холдынг паступілі тры ўзоры аўтамабіляў для правядзення выпрабаванняў і сертыфікацый. Са слоў Арцёма Штурхалёва, уся неабходная дакументацыя (у тым ліку і сертыфікацыя для рэалізацыі прадукцыі ў краінах ЕАЭС) павінна быць скончаная да канца гэтага года. Для зборкі аўтамабіляў падрыхтаваныя неабходныя вытворчыя плошчы, да якіх падведзеныя ўсе камунікацыі. Частку неабходнага абсталявання паставіць ААТ «МАЗ», на ім жа пройдуць падрыхтоўку спецыялісты і рабочыя берасцейскага прадпрыемства. Аўтамабілі берасцейскай зборкі павінны сысці з канвеера ў першым паўгоддзі 2018 года.

Рэалізацыя праекта ААТ «Брэстмаш», як чакаецца, зможа стаць штуршком у развіцці завода, тым больш, што цягам гэтага года назіраецца станоўчая дынаміка эканамічных паказчыкаў ААТ «Брэстмаш».

Нагадаем, што раней улады намячалі на 14 верасня выпуск першай партыі беларуска-кітайскага аўтамабіля «БелДжы». Аднак з канвеера завода пад Барысавам у названую дату аўтамабілі не сышлі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках