28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі ЗША супраць даходаў Лукашэнкі далей дзейнічаюць

3
Санкцыі ЗША супраць даходаў Лукашэнкі далей дзейнічаюць

Прыпыненыя абмежаванні па-ранейшаму ўплываюць на прыбытак прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім».

Шэраг беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў маюць складанасці пры працы з заходнімі контрагентамі, нягледзячы на тое, што амерыканскія санкцыі прыпыненыя. Пра гэта tut.by распавялі два топ-мэнэджары прадпрыемстваў і дыпламат.

«Мы вымушаныя працаваць з заходнімі партнёрамі паводле схемы папярэдняй аплаты. Бо ёсць рызыка непраходжання плацяжоў праз санкцыі», - сказаў топ-мэнэджар аднаго з прадпрыемстваў. Паводле ягоных слоў, такім чынам абмежаваная варыятыўнасць гандлю. «Цяпер плацяжы на наш адрас праходзяць, але калі раптам штосьці не пройдзе, а мы прадукцыю ўжо адгрузілі, то грошы, магчыма, і не вернем», - растлумачыў топ-мэнэджар і адзначыў, што «ёсць досвед непраходжання плацяжу з адрас амерыканскага контрагента». Ён падкрэсліў, што «трэба дамагацца безумоўнага скасавання санкцый».

Яшчэ адзін з кіраўнікоў беларускага заводу сказаў, што кампанія ўжо «навучылася працаваць у існых умовах, знойдзена разуменне з боку банкаўскіх структур». «Аднак, вядома, пры поўным скасаванні было б усё значна прасцей», - канстатаваў ён.

Афіцыйны Менск працуе над поўным здыманнем амерыканскіх санкцый. «Беларускія дыпламаты ведаюць [аб праблеме] і працуюць над гэтым пытаннем. Але, на жаль, тут шмат што залежыць не ад нас», - сказала крыніца ў дыпламатычных колах.

Кіраўнік юрыст кампаніі COBALT Уладзімір Кукурузін падчас працы ў Беларускай калійнай кампаніі (БКК) меў вялікі досвед узаемадзеяння з уладамі ЗША ў пытанні санкцый і працы з міжнароднымі банкамі ў гэтай сувязі.

- З нагоды сітуацыі з санкцыямі праблема дваякая і залежыць ад ступені прапрацоўкі прадпрыемствамі пытанняў узаемадзеяння з банкамі, - напісаў ён. - Зразумела, што банкі перастрахоўваюцца. Але разам з тым ёсць шмат прыкладаў, калі да банкаў атрымліваецца данесці думку аб тым, што санкцыі ёсць, але яны прыпыненыя, і гэта азначае, што ЗША афіцыйна «далі дабро» на працу з прадпрыемствамі «Белнафтахіму».

Паводле ягоных слоў, тая ж сітуацыя і з контрагентамі. «Нават у перыяд дзеяння санкцый беларускім кампаніям ўдавалася працаваць, проста пазбягаючы плацяжоў у далярах ЗША. Так, цяжка, так, нязручна, але магчыма», - адзначыў ён.

«Скасаванне санкцый - пытанне працяглае. І асноўная нязручнасць, як нам здаецца, у нявызначанасці: незразумела, падоўжаць прыпыненне санкцый у дачыненні да Беларусі ў наступны раз ці не. Для ЗША гэта механізм уздзеяння на Беларусь. Калі раптам ім нешта не спадабаецца, аднавіць санкцыі прасцей, чым уводзіць зноўку ўжо скасаваныя. Пытанне палітыкі», - рэзюмуе Уладзімір Кукурузін.

Нагадаем, 24 кастрычніка ўлады ЗША падоўжылі яшчэ на паўгода прыпыненне санкцый у дачыненні да шэрагу прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім». Гаворка ідзе пра Belneftekhim USA, «Белшыну», «Гродна Азот», «Гродна Хімвалакно», «Лакафарбу», «Нафтан», «Полацк Шкловалакно».

Амерыканскія кампаніі могуць праводзіць угоды з названымі беларускімі прадпрыемствамі, але калі сума транзакцыі перасягае 50 тысяч даляраў, то неабходна паведаміць у Дзярждэпартамэнт ЗША цягам 30 дзён.

Прыпыненне санкцый ЗША стала магчымым пасля вызвалення палітвязняў у 2015 годзе, спакойных выбараў у кастрычніку таго ж года, а таксама праходжання ў парламент першых за 12 гадоў апазіцыйных дэпутатаў у 2016 годзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках