20 красавiка 2024, Субота, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі будзе каштаваць бюджэту ваяж Лукашэнкі ў Эміраты?

24
Колькі будзе каштаваць бюджэту ваяж Лукашэнкі ў Эміраты?

Турыстычны экспэрт - пра тое, ці змогуць простыя беларусы паўтарыць адпачынак дыктатара ў Эміратах.

Падлічана: Лукашэнка на гэты раз прабыў у ААЭ дванаццаць дзён. Улічваючы, што разам з беларускім дыктатарам у паездку адправіліся двое ягоных сыноў, а афіцыйная позва візіту была не занадта насычанай, такі ваяж цалкам можна расцэньваць як турыстычны.

«Салiдарнасць» пацікавілася ў турыстычнага экспэрта Ліліі Кобзік, як выглядае цяпер адпачынак у гэтай усходняй краіне.

- Восень - гэта кліматычна самы найлепшы час для адпачынку ў Эміратах, - тлумачыць яна. - Калі летам там часта бывае тэмпература паветра пад 50 градусаў, то цяпер няма такой невыноснай спякоты. Больш за ўсё турыстаў прыязджае туды менавіта ўвосень.

Паводле яе слоў, раней многія нашы суайчыннікі таксама маглі сабе дазволіць злятаць на адпачынак у ААЭ, калі былі даступныя пералёты з Масквы з дапамогай кампаніі «Трансаэра». Аднак пазней кампанія збанкрутавала, а беларусам давялося лётаць у Абу-Дабі з Кіева і Менска. Але даражэй.

- Гэта дорага. Але ў добрых гатэлях у вас будзе адчуванне, што вы знаходзіцеся ў палацы. Там працуе найлепшы мэнджмэнт з усяго свету. Найлепшыя сэрвіс, інтэр'еры і ежа, - адзначае суразмоўца.

Паводле яе слоў, Лукашэнка, імаверна, жыў у гатэлі ўзроўню «не ніжэй за элітны гатэль Бурдж-эль-Араб».

- А там адна ноч можа каштаваць ад 3 да 6 тысяч еўраў. Так што паўтарыць такое сярэдняй беларускай сям'і будзе надта цяжка. Думаю, там быў каралеўскі прыём, а гэта рахунак на дзясяткі тысяч даляраў. Але трэба разумець, што такога адпачынку ў Эміратах вельмі шмат: там адпачываюць не толькі каралі, але і проста багатыя людзі з усяго свету.

У Беларусі такі адпачынак могуць дазволіць сабе толькі зоркі з зорак, можа быць, нейкія бізнэсоўцы найбольш багатыя. У прынцыпе, раз на год, калі хтосьці вельмі моцна настроены, можна адмовіцца ад куплі аўтамабіля, напрыклад, за 15 тысяч даляраў - і на гэтыя грошы паляцець у Бурдж-эль-Араб, каб адпачыць там адзін тыдзень, - падсумавала Лілія Кобзік.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках