18 красавiка 2024, Чацвер, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вяскоўцы на радзіме Машэрава ўзбунтаваліся

23
Вяскоўцы на радзіме Машэрава ўзбунтаваліся

Даведзеныя да роспачы людзі паклікалі незалежных журналістаў.

Звычайная вёска з незвычайнай гісторыяй. На працягу сямі гадоў пешшу або на ровары школу ў Машканах наведваў Пётр Машэраў. Кіраўнік Савецкай Беларусі, які будаваў «светлую будучыню», цяпер звысоку і без ўсмешкі ўглядаецца ў жыццё аднавяскоўцаў, гаворыцца ў рэпартажы «Белсата».

«Пётр Міронавіч Машэраў, напэўна, у труне перавярнуўся, калі б паглядзеў да чаго цяпер мясцовыя чыноўнікі давялі жыццё ягоных землякоў. Тут куды ні паглядзі, парушаюцца правы людзей. У такіх умовах у 21-ым стагоддзі ў цэнтры Еўропы жыць проста сорамна», - абураецца праваабаронца Павел Левінаў.

Звонку дамы раскідваюцца, а знутры - гніюць

Журналістаў жыхары павялі не па месцах баявой славы, а па месцах камунальнай ганьбы.

Жудасна - звонку будынкаў, але яшчэ горш - у кватэрах. Нават камеры не ў стане паказаць рэальную сітуацыю, бо праз падвышаную вільгаць - пацеюць.

У такіх умовах не трымаюцца ні фарба, ні шпалеры, перастаў працаваць тэлевізар і гадзіннік. Са слоў жыхароў, згніло амаль усё, што было ў кватэрах.

Невыносныя варункі для людзей

Затое ідэальныя для грыбка і цвілі, якія забіраюць здароўе, як у Людмілы Дудкінай і дваіх ейных дзяцей, якія сталі інвалідамі.

Прычыну такога стану рэчаў жыхары называюць не адну: гэта і памылкі будаўніцтва, і адсутнасць даўно неабходнага рамонту. Тое ж, што рамантавалі, рабілі, нібы вочы заплюшчыўшы, часта выкарыстоўваючы бракаваныя матэрыялы.

Снег не счышчалі, таму і праваліўся дах

Гэтак жа і ў іншых выпадках: тэхнічнага абслугоўвання няма, гэтага мы ўсё вымушаныя рабіць самі і пры гэтым аплачваць усе 100% ЖКГ», - кажа мясцовая жыхарка Галіна Шыцько.

Жыхары дамоў звярталіся ва ўсе магчымыя інстанцыі: раённыя, абласныя і нават Міністэрства ЖКГ. З найвышэйшай інстанцыі накіроўваюць у мясцовыя органы, дзе адказ адзін: сродкаў на рамонт няма.

Даведзеныя да роспачы людзі паклікалі тэлевізію

«Тут рэкет на дзяржаўным узроўні. Людзей вымушаюць плаціць даніну, не за паслугі, а менавіта даніну, бо паслугі не выконваюць. Яны з году ў год атрымліваюць адпіскі: грошай няма - мы вам зробім у наступным годзе », - тлумачыць праваабаронца Павел Левінаў.

Калі не дапаможа рэзананс справы, то застанецца апошняя інстанцыя: суд.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках