29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы адкрылі новы спосаб амаладжэння

3
Навукоўцы адкрылі новы спосаб амаладжэння

Амерыканскія экспэрты правялі серыю даследаванняў.

Навуковыя супрацоўнікі клінікі Маё ў ЗША пасля серыі эксперыментаў на жывёлах прыйшлі да высноваў аб тым, што новая тэхналогія амаладжэння можа быць звязаная з вызваленнем арганізма ад назапашаных у ім састарэлых клетак. Напрыклад, падчас выпрабаванняў такім чынам здолелі амаладзіць мышэй, піша healthyliving.com.ua.

«Генеральная ўборка» таго ці іншага органа ад састарэлых клетак спрыяе яго аздараўленню», - заявілі клініцысты пасля падвядзення вынікаў эксперыментаў з мышамі. Тэхналогія, якая выкарыстоўвалася імі, дазволіла не толькі амаладзіць жывёлін вонкава, але і падоўжыць ім жыццё.

Напрыклад, у мышэй пачынаў расці больш густы мех, паляпшаліся функцыя нырак і стан храсткоў, падвышаўся ўзровень фізічнай актыўнасці. Акрамя таго, гэтыя грызуны ў сярэднім пражылі на 25% даўжэй - за кошт запаволення старэння сэрца і іншых унутраных органаў.

Навукоўцамі былі распрацаваны формулы прэпаратаў, якія забіваюць спарахнелыя клеткі. Спарахнелымі называюцца клеткі арганізма, якія страчваюць здольнасць дзяліцца і губляюць трываласць бялковых сувязяў. У большасці выпадкаў, на думку навукоўцаў, такія клеткі становяцца для арганізма баластам, але таксама яны могуць праяўляць і вельмі небяспечныя ўласцівасці. Спарахнелыя клеткі выпрацоўваюць спецыфічныя злучэнні, праз якія ў суседніх здаровых клетках могуць узнікаць запаленні.

Даследчыкі выказаліся аб тым, што для эфекту амаладжэння не абавязкова знішчаць усе састарэлыя клеткі - дастаткова пазбавіцца ад вялікай колькасці. Імі запланаваныя даследаванні з удзелам людзей, на арганізме якіх правераць гэта ноў-хаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках