29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На прэм'еры балета «Нурэеў» у РФ акторы заклікалі вызваліць Сярэбранікава

На прэм'еры балета «Нурэеў» у РФ акторы заклікалі вызваліць Сярэбранікава

Трупа Вялікага тэатра выйшла на паклон у футболках з надпісам «Свабоду рэжысёру».

Як напісаў у «Фэйсбуку» журналіст Міхаіл Зыгар, у футболках, напрыклад, выйшлі кампазітар Ілля Дзямуцкі і балетмайстар Юрый Посахаў, паведамляе republic.ru.

«Краіна, якая не шануе сваіх герояў...гэта, вядома, вельмі крыўдна», - гэта Ігар Вернік чытае са сцэны ліст Алы Асіпенкі Рудольфу Нурэеву. На задніку сярод графіці надпіс K.Serebr. У зале [кіраўнік «Растэху» Сяргей] Чэмезаў, [прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый] Пяскоў, [дырэктар Першага канала Канстанцін] Эрнст і іншыя члены ЦК», - напісаў Зыгар, дадаўшы, што тое, што адбываецца – гэта «не балет нават, а дзіўнае сучаснае мастацтва».

«Ёсць нейкія моманты спрэчныя, але агулам, напэўна, з пункту гледжання творчага пошуку і такой творчай феерыі, гэта падзея, сусветная падзея», - сказаў ён.

Прэм'ера «Нурэева» павінна была прайсці 11 ліпеня 2017 года, але за тры дні да гэтага паказ скасавалі, патлумачыўшы гэта негатоўнасцю балета. Як паведамлялі крыніцы ТАСС, прэм'еру наважылі адкласці на асабістае ўказанне міністра культуры РФ Уладзіміра Мядзінскага. Міністр гэтую інфармацыю адхіліў.

Рэжысёр балета - Кірыл Сярэбранікаў - знаходзіцца пад хатнім арыштам з канца жніўня. Яго вінавацяць у крадзяжы 68 млн рублёў, якія выдалі заснаванай ім «Сёмай студыі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках