25 красавiка 2024, Чацвер, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Побач з пашкоджаным мостам праз Прыпяць навялі пантонную пераправу

19
Фотафакт: Побач з пашкоджаным мостам праз Прыпяць навялі пантонную пераправу
ФОТА: ІВАН ЯРЫВАНОВІЧ, TUT.BY

Часовы мост адкрыўся для руху сёння апоўдні.

Вайскоўцы ўзвялі пантонны мост праз раку Прыпяць пад Жыткавічамі. А 9 гадзіне раніцы вайскоўцы 188-й гвардзейскай інжынернай брыгады і супрацоўнікі МНС пачалі ўзводзіць пантонную пераправу. А 12 гадзіне мост адкрыецца для руху, піша tut.by.

Даўжыня пантоннага моста - 146,7 метраў. Ён зможа вытрымаць усе тыпы транспарту - ад легкавых да грузавых машын. «І нават танкі», - адзначылі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Апошнія дні перавозкай людзей праз Прыпяць займалася МНС. Легкавы транспарт і грузавыя аўтамабілі вагой да 10 т перапраўляліся з дапамогай парома, які працуе ўнізе па цячэнні ракі і ў 5 км ад Жыткавічаў.

Пра тое, што на аўтамабільным мосце праз Прыпяць у Жыткавічах з'явіліся расколіны і ён прасеў, 7 снежня паведамілі занепакоеныя мясцовыя жыхары. Першапачаткова мост закрылі для аўтатранспарту, а затым і для пешаходаў. Паводле ацэнак спецыялістаў, яго зачынілі прыкладна на год.

Як распавёў віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Калінін, прычынай разбурэння моста над Прыпяццю маглі стаць ягоныя канструкцыйныя недахопы.

Мост праз Прыпяць даўжынёй 888 метраў, які злучае Жыткавічы і Тураў, быў пабудаваны ў 1985 годзе. Два гады таму правялі яго капітальны рамонт.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках