19 красавiка 2024, Пятніца, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзярждуму ўнеслі законапраект аб спрашчэнні міграцыі паміж Беларуссю і РФ

4
У Дзярждуму ўнеслі законапраект аб спрашчэнні міграцыі паміж Беларуссю і РФ

Замежнікі будуць перасоўвацца па тэрыторыі дзвюх краін без міграцыйных карт.

У Дзярждуму Расеі ўнесены законапраект, які прапануе вызваліць ад атрымання міграцыйнай карты замежнікаў, якія часова або стала пражываюць у Расеі ці Беларусі, а таксама чальцоў экіпажаў марскіх і рачных суднаў.

Праект закона таксама прадугледжвае вызваленне ад атрымання міграцыйных карт замежнікаў, якія перасякаюць мяжу Беларусі для часовага знаходжання на яе тэрыторыі.

Нагадаем, 15 лістапада кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей пасля сустрэчы ў Маскве з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым заявіў, што Беларусь і Расея разлічваюць да канца 2017 года падпісаць пагадненне аб узаемным прызнанні візаў.

У 2014 годзе расейскія дыпламаты загаварылі пра магчымасць з'яўлення адзінай візы Саюзнай дзяржавы - міні-«шэнгену» для дзвюх краін. У сакавіку 2015 года аб гэтым сказаў Уладзімір Пуцін. У верасні таго ж года - прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў. Тады ў ягоных словах прагучалі першыя намёкі на тое, што гэта дапаможа змагацца з нелегальнай міграцыяй. Адна з галоўных праблем з ідэяй адзінай візы - у тым, што Расея і Беларусь маюць розныя рэжымы ўезду з іншымі краінамі свету. Дакумент будзе тычыцца толькі тых дзяржаў, з якімі ў Беларусі і Расеі аднолькавы візавы рэжым.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках