29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Эканомны украінец перавёў Opel на драўнянае паліва

29
Фотафакт: Эканомны украінец перавёў Opel на драўнянае паліва
Фото: autonews.ua

Цяпер расход аўто складае 20 кг дроў на 100 км прабегу.

Кошт паліва ва Украіне шакуе многіх, і некаторым людзям яно проста не па кішэні. Таму шэраг умельцаў імкнуцца прыдумаць нешта гэтакае, каб мінімізаваць выдаткі на паліва. Адзін са спосабаў - перавесці аўтамабіль на дровы. Напрыклад, ва Украіне ёсць старая «Капейка» на драўняным паліве, а таксама ГАЗ-21, сілавая ўстаноўка якой працуе паводле таго ж прынцыпу.

«Цяпер жа хочам расказаць пра яшчэ адное такое аўто. 38-гадовы Яўген Каліван з Чарнігаўскай вобласці перарабіў Opel 1986 года ў аўто, якое здольнае ездзіць як на бензіне, так і на дровах. Пры яздзе на эканамічным паліве расход аўто складае 20 кг на 100 км прабегу дроў (усяго выдаткі на пераадоленне гэтай адлегласці складаюць прыкладна 10 грн)», - піша выданне autonews.ua.

Фото: autonews.ua

З нязручнасцяў хіба што грувасткая канструкцыя з бітонамі у аснове, замацаваная на карме Опеля.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках