18 красавiка 2024, Чацвер, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Будзем піць на святы і з нагоды адкрыцця новай вытворчасці

46
Лукашэнка: Будзем піць на святы і з нагоды адкрыцця новай вытворчасці

Дыктатар распавёў працоўным «Камволя», як трэба жыць.

Лукашэнка наведаў ААТ «Камволь» пасля «мадэрнізацыі» і сустрэўся з рабочымі, піша БелТА. Сярод іншага, дыктатар прачытаў для працоўных «лекцыю» аб здаровым ладзе жыцця:

- Цяпер, гляджу, у СМІ разгарнуліся дэбаты: забараніць, не прадаваць, пакараць. Ну калі вы хочаце махляроў выгадаваць, якія будуць з-пад крыса, - таксісты ды іншыя, - прадаваць уночы і позна ўвечары алкаголь і кішэні набіваць, гэта можна зрабіць. Забароны, як паказвае гісторыя, вынікаў яшчэ не давалі, - сказаў правадыр.

- Пасля Новага года вернемся да гэтай праблемы і будзем яе развязваць зыходзячы з магчымасці. Тут нельга пераціснуць. Так, ёсць прапанова, дапусцім, зачыніць і з 10 пунктаў адзін пакінуць. Глупства. Але ёсць прапанова такая, што насупраць школы, закрыць. Правільна, няхай перанясуць яе ў іншае месца, але насупраць школы не павінны прадаваць алкаголь і тытунь. З гэтым згодны. (...) Маю пазіцыю ў гэтым плане вы ведаеце. Я чалавек амаль не пітушчы. Можна сказаць, малапітушчы. Але гэта мая пазіцыя, маё меркаванне. Людзі ж жывуць адпаведна вызначаным законам і ўласным уяўленням пра жыццё. Ну вось мы сабраліся тут... У нас што, непітушчыя тут усе. Ну давайце перастанем піць столькі і будзем на святы выпіваць або з нагоды адкрыцця новай вытворчасці, і ўсё будзе нармальна. Гэта вельмі цяжкая, складаная праблема. (...) Будзем яе акуратна развязваць, наскокам нічога рабіць не будзем, - заявіў дыктатар.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках