25 красавiка 2024, Чацвер, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік камісіі МАК: Я пытаўся – што ў сочынскай лабараторыі рабіла ФСБ?

6
Кіраўнік камісіі МАК: Я пытаўся – што ў сочынскай лабараторыі рабіла ФСБ?

У допінгавай афёры ўдзельнічалі расейскія спецслужбы.

- То есть вы утверждаете, что в процесс допинга была вовлечена ФСБ?

Кіраўнік камісіі МАК Самуэль Шмід, які расследаваў удзел расейскай дзяржавы ў сістэме падтрымкі допінгу, апавёў пра працу расейскіх спецслужбаў падчас і пасля Гульняў 2014 года.

Гутарку з былым прэзідэнтам Швэйцарыі апублікаваў Swissinfo, піша pressball.by.

– Падчас расследавання я задаваў пытанне: чаму ў сочынскай лабараторыі прысутнічалі расейскія спецслужбы?

– Гэта значыць, Вы сцвярджаеце, што ў працэсе допінгу ўдзельнічала ФСБ?

– Мне адказвалі, маўляў, гэтая служба проста закліканая арганізаваць бяспеку. Але, напрыклад, у нас у Швэйцарыі гэтую задачу выконвае паліцыя. Так што такога кшталту выказванні ёсць не што іншае, як адгаворкі. Мы ж не шукалі спецыяльна доказаў, здольных вывесці на чыстую ваду асабіста міністра спорту Віталя Мутко. Мы проста аналізавалі сітуацыю bottom-up, то-бок знізу-ўверх.

– А Вы разумееце, што патрапілі паміж двух агнёў, гэта значыць паміж ЗША і Расеяй, якія зноў знаходзяцца ў стане халоднай вайны?

– На мяне ніхто ніколі не ціснуў, ні разу!

– Гэта значыць, ні расейскі, ні амерыканскі бок спробаў ціску не рабілі?

– Былі хакерскія атакі. Але мы распачалі адпаведныя меры бяспекі яшчэ да таго, як пачалі працаваць. Акрамя таго, атрымаць доказы таго, што за нападамі стаяла Расея ці ЗША, было складана.

– І гэта Вам, былому міністру абароны, было складана атрымаць гэтыя доказы?

– Менавіта. Калісьці швэйцарская служба выведкі падпарадкоўвалася мне, гэта так, але не цяпер. Што тычыцца нашай працы, то ў ходзе нашага расследавання ў нас былі некаторыя ўскосныя доказы. У МАК, нарэшце, таксама ж ёсць служба бяспекі.

– Доказы чаго ў Вас былі? Хакерскіх нападаў? Іншых відаў шпіёнскай актыўнасці? Ваш тэлефон праслухоўваецца?

– Скажам так, у Швэйцарыі былі нейкія асобы.

– Расейскія шпіёны былі актыўныя ў Швэйцарыі?

– Ну, а як працуюць разведслужбы? Мы жывем зусім не ў раі. Падчас канферэнцыі САДА (Сусветнага антыдопінгавага агенцтва) у тым жа гатэлі знаходзілася, напрыклад, дэлегацыя прадстаўнікоў расейскай разведслужбы. І мы ўсвядомілі ў той момант: мы ў іх у распрацоўцы.

– Якія контрмеры былі зробленыя?

– Звычайныя. Сакратаркі працавалі за кампутарамі, не падлучанымі да сеткі інтэрнэт і круціліся толькі ў замкнёным коле адных і тых жа супрацоўнікаў. Аканіцы на вокнах нашых офісаў былі апушчаныя. Памяшканні пастаянна кантраляваліся на прадмет наяўнасці ў іх праслухоўкі. Знаходзячыся ў іх, мы не мелі пры сабе ніякіх электронных гаджэтаў. Мы не хацелі за кошт сваёй наіўнасці стаць лёгкай ахвярай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках