19 красавiка 2024, Пятніца, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробкі блокчэйн-спецыялістаў у Швэйцарыі выраслі да $ 180 тысячаў за год

9
Заробкі блокчэйн-спецыялістаў у Швэйцарыі выраслі да $ 180 тысячаў за год

А пачаткоўцы-распрацоўнікі штучнага інтэлекту зарабляюць да $ 500 тысячаў.

У Швэйцарыі заробкі блокчэйн-распрацоўнікаў выраслі да $ 180 тыс. за год. Рост попыту на супрацоўнікаў у гэтай галіне звязаны з тым, што краіна стала адным з галоўных цэнтраў для кампаніяў, якія ажыццяўляюць выхад на ICO, піша Business Insider, піша hightech.fm.

Томас Бертані, генеральны дырэктар швэйцарскай кампаніі Eidoo, апавёў Business Insider, што заробкі распрацоўнікаў, якія валодаюць досведам выкарыстання блокчэйн-тэхналогіяў, складаюць сёння ад $ 120 да $ 180 тыс. за год. «Па-першае, вельмі цяжка знайсці высокакваліфікаваных дасведчаных распрацоўнікаў у гэтай галіне, – кажа Бертані. – Па-другое, Швэйцарыя – гэта адна з самых дарагіх краінаў на Зямлі».

Олівер Бусман, прэзідэнт швэйцарскай Асацыяцыі Crypto Valley, у якую ўваходзіць больш за 100 кампаніяў і прыватных асобаў, пацвердзіў, што ацэнкі заробкаў супадаюць з рэальным становішчам справаў. На сёння у блокчэйн-стартапы праз ICO было інвеставана больш як $ 3 млрд. Але рэгулявальныя органы ў многіх краінах спрабуюць забараніць новую форму прываблівання сродкаў, бо яна знаходзіцца па-за прававым полем і не паддаецца рэгуляванню. Кітай забараніў правядзенне ICO цалкам, а ў ЗША і Вялікай Брытаніі інвестараў рэгулярна папярэджваюць пра магчымыя рызыкі.

Швэйцарыя ж традыцыйна выконвае ролю фінансавай ціхай завані. На гэты раз яна спадабалася арганізатарам ICO. «Перад выхадам на ICO ў Швэйцарыі вы проста паказваеце рэгулятарам свой праспект эмісіі, і яны альбо ўхваляюць яго, альбо не», – кажа Бертані.

Нават пачаткоўцы-распрацоўнікі штучнага інтэлекту зарабляюць да $ 500 тысячаў за год. Найбуйнейшыя тэхналагічныя кампаніі робяць стаўку на штучны інтэлект, распрацоўваючы галасавых памочнікаў і беспілотныя аўтамабілі. Аднак спецыялістаў у галіне штучнага інтэлекту не хапае. Каб займець іх, IT-гіганты гатовыя выплачваць нават пачаткоўцам-распрацоўнікам нейрасеціва сумы, якія дзівяць уяўленне. Як ні дзіўна, гэта толькі павялічвае дэфіцыт кадраў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках