29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі амбасадар: Наша краіна не пагодзіцца на міратворцаў з АДКБ

12
Украінскі амбасадар: Наша краіна не пагодзіцца на міратворцаў з АДКБ
АЛЯКСАНДР ЛЕЎЧАНКА

Украіна не пацерпіць на сваёй тэрыторыі вайсковых хаўруснікаў краіны-агрэсаркі.

Амбасадар Украіны ў Харватыі, Босніі і Герцагавіне (2010 – 2017) Аляксандр Леўчанка мяркуе, што Расея можа паспрабаваць прасунуць пастанову пра размяшчэнне на акупаваным Данбасе міратворцаў яе хаўруснікаў праз ААН.

Пра гэта паведамляе "Сегодня".

Ён адзначыў, што Украіна спадзяецца на тое, што місіяй будзе кіраваць "аўтарытэтная краіна".

"Важна, каб гэта быў прадстаўнік аўтарытэтнай краіны, якая выправіць досыць шматлікі кантынгент, да прыкладу, Канада – мы ўжо бачылі іхнюю заяву. Таксама Украіна чакае, што ўдзельнікі Нармандскага фармату – Францыя і Нямеччына – адгукнуцца і выправяць сваіх вайскоўцаў. Наша прынцыповая пазіцыя – Расея не можа мець сваіх міратворцаў", – апавёў Леўчанка.

Тым не менш ён прызнае, што пытанне пра размяшчэнне міратворцаў з краінаў АДКБ можа абмяркоўвацца ў ААН, хоць Украіна і будзе супраць.

"Астатнія будуць абмяркоўвацца ў ААН, напрыклад, наколькі чальцы АДКБ могуць удзельнічаць у місіі, беручы пад увагу іхнія вайсковыя абавязальніцтвы перад Расеяй, але Украіна на ўдзел міратворцаў гэтых краінаў у місіі не пагодзіцца", – сказаў амбасадар.

Нагадаем, раней кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заяўляў, што Беларусь гатовая выправіць на Данбас сваіх міратворцаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках