19 красавiка 2024, Пятніца, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт аўтамабілістаў: Палова кіроўцаў байкатуе дарожны падатак

70
Бунт аўтамабілістаў: Палова кіроўцаў байкатуе дарожны падатак

Аўтамабілісты сталі лідарамі стыхійнай кампаніі непадпарадкавання.

У апошнія гады ўсё больш беларускіх аўтамабілістаў адмаўляюцца ад праходжання дзяржтэхагляду: плаціць дарожны падатак дагэтуль нашмат даражэй, чым штрафы за адсутнасць тэхагляду.

1,2 мільёна аўтамабіляў - а гэта амаль палова ад агульнай колькасці зарэгістраваных у Беларусі - своечасова не прайшлі тэхагляд. Такія звесткі прывёў у эфіры праграмы «Галоўны эфір» на БТ намеснік начальніка УП «Белтэхагляд» Уладзімір Півульскі. Вялікая таксама доля тых, хто не праходзіць дыягностыку і не атрымлівае допуск да руху з першага разу: і палова з іх - праз няспраўнасць тармазной сістэмы.

Гаворка ў праграме ішла пра аварыю ў Менску 2 снежня, калі на ажыўленым участку праспекта Пераможцаў, каля гандлёвага цэнтра «Замак», у групу пешаходаў, якія ішлі на зялёнае святло, заехаў грузавы аўтамабіль ЗІЛ. 11-гадовая дзяўчынка загінула на месцы, чатыры чалавекі патрапілі ў бальніцу. Са слоў кіроўцы, у грузавіка адмовілі тармазы. Пазней стала вядома, што «ЗіЛ» з 2015 года не праходзіў дзяржтэхагляд.

Нагадаем, беларусы вось ужо тры гады выплачваюць дзяржаўную мыту за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Яна разлічваецца зыходзячы з масы аўтамабіля і не залежыць ад года выпуску або маркі аўто і выплачваецца да праходжання тэхагляду ў поўным аб'ёме. У сувязі з гэтым шматлікія аўтамабілісты сталі ігнараваць тэхагляд.

Нядаўна дэпутаты выказаліся за змяненне механізму спагнання дзяржаўнай мыты на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках