24 красавiка 2024, Серада, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: Маскоўскага патрыярха ў 1945 годзе абіралі агенты КДБ

20
СБУ: Маскоўскага патрыярха ў 1945 годзе абіралі агенты КДБ
ФОТА З САЙТА THEBESTARTT.COM

Украінская спецслужба рассакрэціла дакументы аб стварэнні Маскоўскай патрыярхіі.

Памесны сабор Рускай праваслаўнай царквы, на якім у 1945 г. быў абраны маскоўскі патрыярх, праходзіў пад кантролем народнага камісарыята дзяржаўнай бяспекі - папярэдніка КДБ СССР. Пра гэта кажуць архіўныя дакументы былога ўпраўлення КДБ Украіны, з якіх Служба бяспекі Украіны зняла грыф сакрэтнасці. Частка дакументаў у выглядзе фотакопій публікуюцца і абмяркоўваюцца ў сацыяльных сетках.

З рассакрэчаных дакументаў вынікае, што НКДБ СССР і яго падраздзяленні ў саюзных і аўтаномных рэспубліках, краях і абласцях займаліся падборам кандыдатаў для ўдзелу ў Саборы з ліку духавенства і свецкіх. З гэтай мэтай патрабавалася намеціць «асоб, якія маюць рэлігійны аўтарытэт сярод духавенства і вернікаў і ў той жа час правераных на агентурнай або патрыятычнай працы».

«Важна забяспечыць, каб у ліку вызначаных кандыдатаў пераважалі агенты НКДБ, здольныя правесці на Саборы патрэбную нам лінію», - гаворыцца ў лісце, накіраваным у верасні 1944 года на месцы за подпісам начальніка 2-га ўпраўлення НКДБ СССР Фядотава і кіраўніка пятага аддзела 2- га ўпраўлення Карпава.

Памесны сабор, які прайшоў зімой 1945 году, прыняў палажэнне аб кіраванні Рускай праваслаўнай царквой і адкрытым галасаваннем выбраў патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі мітрапаліта Ленінградскага Алексія (Сіманскага). Акрамя таго, Сабор зацвердзіў уласна назву Рускай праваслаўнай царквы.

Раней, у лістападзе, абвастрылася канфліктная сітуацыя паміж РПЦ і кіраўніцтвам некананічнай Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату на чале з патрыярхам Кіеўскім і ўсяе Русі-Украіны Філарэтам. Апошні накіраваў ліст маскоўскаму патрыярху Кірылу і епіскапату Рускай праваслаўнай царквы, у якім выявіў надзею на ўзаемнае прымірэнне. Пры гэтым ён зняпраўдзіў трактоўку шэрагу іерархаў, што паспяшаліся прыпісаць Філарэту жаданне пакаяцца і пераадолець раскол.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках