25 красавiка 2024, Чацвер, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сельскія адмыслоўцы: Жывём, як першабытныя людзі

14
Сельскія адмыслоўцы: Жывём, як першабытныя людзі

Пасля ўсталявання «касмічных» коштаў камунальных паслуг у аграгарадках адключаюць святло і газ.

У вёсцы Любішчыцы Івацэвіцкага раёна вяскоўцы, якія жывуць у так званых «прэзідэнцкіх дамах», гадамі не могуць атрымаць рэгістрацыю. Сельскагаспадарчая арганізацыя, пасля пабудовы дамоў, так і не зрабіла на жыллё неабходную дакументацыю, і далей не спяшаецца з гэтым. У выніку жыллё ў такіх дамах для жыхароў вёскі становіцца недаступным, паведамляе 1reg.by.

Такіх, так званых «прэзідэнцкіх» дамоў у вёсцы блізу дзесяці. Нягледзячы на тое, што ў дамах усе выгоды, жыць у іх вельмі і вельмі дорага, кажа жыхар Любішчыцы. Мужчына не пажадаў назваць сваё імя, кажа, што баіцца страціць працу:

«Галоўная праблема ў нас у тым, што мы вымушаны аплачваць за камунальныя паслугі вельмі вялікія сумы. Калі для іншых жыхароў, якія зарэгістраваныя ў доме газ, вада, электрычнасць ідуць па зніжаных тарыфах, то мы плацім ўсе 100%. Уявіце, у нас заробак у сельскай гаспадарцы пры самым найлепшым раскладзе блізу трохсот рублёў. Узімку больш за палову з заробленых грошай мы плацім за паслугі ЖКГ.

Вось у гэтым месяцы ў мяне квітанцыя на дзвесце рублёў. Колькі не звярталіся да кіраўніка ААТ Любішчыцы Міхаіла Радэна, ніякіх вынікаў гэта не прынесла. Старшыня абяцае, што праблема будзе развязаная, але на справе нічога не робіцца. Так адна з даярак жыве ў такім доме ўжо 10 гадоў. Іншыя жывуць па пяць-шэсць гадоў.

Мы чакалі, што можа да пачатку лета сёлета будзе пераафармленне СВК у ААТ. У такім выпадку кіраўніцтва сельска-гаспадарчай арганізацыі абавязана зрабіць і дакументацыю на дамы, але нічога не адбылося. Можа быць, калі б заробкі ў ААТ былі больш годныя, тады было б можна неяк выжыць. А так некаторыя атрымліваюць капейкі, але і тыя аддаюць за аплату жылля. У некаторых даўгі перад камунальнікамі некалькі соцень рублёў. Людзям адключаюць газ, святло. Жывём нібы першабытныя людзі».

Каментары кіраўніцтва ААТ Любішчыцы на гэты конт атрымаць пакуль не ўдалося.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках