20 красавiка 2024, Субота, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карлюкевіч аб адхіленні Расеі ад Алімпіяды: Проста дзікунства нейкае!

44
Карлюкевіч аб адхіленні Расеі ад Алімпіяды: Проста дзікунства нейкае!
АЛЯКСАНДР КАРЛЮКЕВІЧ
ФОТА: БЕЛТА

Міністр інфармацыі Беларусі заступіўся за замяшаную ў допінгавай афёры Расею.

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч назваў на старонках sb.by пяць галоўных падзей папярэдняга тыдня.

Сярод іх - забарона на ўдзел Расеі ў Алімпіядзе.

«Проста дзікунства нейкае! У ідэале спорт павінен прымірыць, кансалідаваць усіх у імкненні да творчасці, будаўніцтва мірнай супольнасці. А цяпер складваецца ўражанне, што і спорт, як і медыяінфармацыя, становіцца зброяй зусім нямірнай», - мяркуе Карлюкевіч.

Акрамя таго, міністр назваў наступныя падзеі:

Мерапрыемствы да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, а таксама 135-годдзя Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Уваходжанне ў дзеянне Інфармацыйнай стратэгіі паўнапраўнага ўключэння (інклюзія) людзей з інваліднасцю ў грамадства.

Падрыхтоўка да другога з'езду навукоўцаў.

Падрыхтоўка да лютаўскай кніжнай выставы, міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час».

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках