16 красавiка 2024, aўторак, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Рубцоў: Трэба змяніць лысую гуму, з якой даўно тырчыць корд

6
Віктар Рубцоў: Трэба змяніць лысую гуму, з якой даўно тырчыць корд
Віктар Рубцоў

У адыходзячым годзе ўжо адбыліся важныя змены - беларусы паверылі ў свае сілы.

Пра гэта прэс-службе БНК заявіў гомельскі відэаблогер і аўтар папулярнага YouTube-праекта «Роторная жатка» Віктар Рубцоў.

- Якія галоўныя вынікі 2017 году - для Беларусі, для апазіцыі, для вас асабіста?

- На мой погляд, гэты год быў поўны значнымі падзеямі. Першая важная падзея - гэта акцыі пратэсту супраць дэкрэта №3. Дзясяткі тысяч беларусаў упершыню выйшлі на такія акцыі пратэсту і ўпершыню вымусілі ўладу саступіць. Напал запалу зімой-вясной быў такі, што многія адчулі ў сабе сілу і паверылі ў сябе, паверылі ў перамены тут і цяпер. І перамены адбыліся, многія адчулі ў сабе сілу і паверылі ў сябе. Вядома, таксама хочацца адзначыць абарону Курапатаў. Гэта было нешта чароўнае - у тым сэнсе, што беларусы зноў паказалі, што гатовыя стаяць да канца, стаяць да канца не за матэрыяльныя даброты, а за ідэю, за свае маральныя каштоўнасці.

Такі пачатак года адназначна аб'яднаў грамадзян, яны зразумелі, чаго вартая салідарнасць. І гэта знаходзіць пацверджанне ў рэакцыі на трагедыю, якая адбылася ў Печах. Людзі выказалі сваё абурэнне так гучна, што прымусілі Лукашэнку нахіліцца чарговым разам, а генералаў - нервова круціцца ў сваіх крэслах.

Асабіста для мяне гэты год стаў годам барацьбы, нават бы я сказаў збольшага творчай барацьбы. Пачаў я яго на барыкадах, у першых шэрагах, і працягнуў на поле інтэрнэт-прасторы. На барыкадах сустрэў аднадумцаў Сабурава Дзіму і Шапорова Арцёма, разам мы арганізавалі YouTube-канал, на якім выкладваем свае відэа, расказваем аб паходах да чыноўнікаў і дзелімся нашым бачаннем сітуацыі ў Беларусі. Праект паспяхова развіваецца і ўжо прынёс мноства маленькіх перамог у маім родным горадзе. А гэта вельмі матывуе працягваць пачатае.

- Як дамагчыся таго, каб наступны год быў для нас яшчэ больш паспяховым?

- Апазіцыя павінна стаць адзіным кулаком. Гэта часам вельмі складана, бо кожны бачыць перамены па-свойму. Тым не менш, хацелася б, каб прыхільнікі пераменаў знайшлі агульныя падыходы і аб'ядналіся хоць бы па прынцыпе «вораг майго ворага - мой сябар». Апазіцыі, усім нам, трэба развіваць поспехі гэтага года і аб'ядноўваць вакол сябе людзей.

- Чаго б вы пажадалі беларусам у 2018 годзе?

- Усведамленне сваёй сілы, усведамлення сябе як нацыі. Тады і сыдзе абыякавасць да праблем суграмадзян. Мы ўсе адна сям'я, і нас нельга дзяліць на дармаедаў і прадпрымальнікаў, на рабацяг і калгаснікаў і гэтак далей. Толькі ў нашых сілах памножыць такіх дзельнікаў на нуль. Ну і, вядома, каб мы нарэшце у 2018 змянілі лысую гуму, з якой ужо даўно тырчыць корд.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках