25 красавiка 2024, Чацвер, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве стагоддзе аднаўлення дзяржаўнасці будуць святкаваць тыдзень

3
У Літве стагоддзе аднаўлення дзяржаўнасці будуць святкаваць тыдзень

Віленчукі акунуцца ў атмасферу 1918-га года.

Стагоддзе аднаўлення дзяржаўнасці Літвы ў наступным годзе будуць святкаваць цэлы тыдзень - з 9 да 18 лютага.

На працягу гэтага тыдня будуць прыкладзены ўсе намаганні, каб перанесці Стары горад сталіцы на стагоддзе таму - у 1918-ы год, піша Delfi.

Менавіта на гэты тыдзень намечаны асноўныя акцэнты мерапрыемстваў і урачыстасцяў: арганізатары пастараюцца прыцягнуць як мага больш рэстарацый і бараў, будуць арганізаваны бясплатныя экскурсіі па Вільні, найважнейшыя будынкі перыяду падпісання Акту незалежнасці будуць выдзелены спецыяльным асвятленнем, у горадзе будзе распаўсюджвацца старадаўняе выданне, а увянчае ўсе мерапрыемствы канцэрт на Кафедральным пляцы з нябачаным дагэтуль развязаннем - Звон стагоддзя.

«Вільня і тады, у 1918-м годзе, знаходзіася ў цэнтры падзей, і зараз сталіца паказвае кірунак і задае тон. Таму мы імкнёмся да таго, каб святкаванне гэтай надзвычай важнай для Літвы даты не стала толькі афіцыёзным мерапрыемствам. Вільня была, ёсць і будзе адкрытым горадам, таму ў святкаванне стогадовага юбілею мы пастараемся ўцягнуць як мага больш жыхароў і гасцей сталіцы. Асноўны акцэнт свята - падарожжа ў часе, дзякуючы якому за кошт зрокавага, смакавага і слыхавога ўспрымання Стары горад Вільні мы перанясём у той лёсавызначальны для Літвы 1918-ы год», - сцвярджае мэр горада Вільні Рамігіюс Шымашус. Адметнай рысай надыходзячага 16-га лютага стануць не толькі вядомыя акцэнты, такія, як акцыя трохколерных святлафораў, вогнішчы на праспекце Гедыміна, моладзевае шэсце, бясплатныя экскурсіі, але і новыя, нечаканыя ідэі - супрацоўніцтва з рэстарацыямі па ўзнаўленні смакаў і атмасферы стогадовай даўнасці, «састарэлыя» назвы вуліц, стварэнне трохкаляровага сцягу з асветленых мастоў, а таксама інтэрактыўны Звон стагоддзя.

Да гэтай ідэі запрашае далучыцца ўсіх ахвочых - узяць удзел у лютаўскім тыдні кожны можа творча: віленчукі - візуальна могуць састарыць свае старонкі ў сацыяльных сетках, прадпрымальнікі - стварыць рэкламы ў стылі Інтэрбелума, самыя цікавыя з якіх будуць абвешчаныя ў спецыяльна выпушчанай да стагоддзя газеце віленскіх навін. Не будуць абдзелены ўвагай найважнейшыя асобы і будынкі той пары - фатаграфіі і выказванні падпісантаў упрыгожаць грамадскі транспарт Вільні, а дзесяць найважнейшых будынкаў стагоддзя будуць выдзелены спецыяльнай трохколернай падсветкай. Ушанаваць памяць патрыярха нацыі Ёнаса Басанавічуса плануецца стварэннем жывой інсталяцыі, для якой спатрэбіцца некалькі сотняў барадачоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках