24 красавiка 2024, Серада, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Нават калі пагражаць расстрэлам на месцы, людзі не пойдуць праходзіць тэхагляд

41
Экспэрт: Нават калі пагражаць расстрэлам на месцы, людзі не пойдуць праходзіць тэхагляд
Фота: kp.by

Чаму дзяржава памыляецца, прымушаючы беларусаў плаціць дарожны падатак.

Аўтамабільны экспэрт Дзмітрый Навіцкі хвостка адказаў чыноўнікам, якія выступаюць за ўзмацненне жорсткасці пакарання за няпройдзены тэхагляд:

- Пайшоў інфармацыйны флёр, калі кажуць, што нядаўняя трагедыя звязаная з тым, што аўтамабіль ехаў без тэхагляду і нібыта таму не змог затармазіць. Гэта трызненне. Гэтаму аўтамабілю ЗІЛ, мяркуючы з фатаграфій, было відавочна больш за 20 гадоў - і кожны аўтаслесар вам пацвердзіць, што такі стары аўтамабіль можа прайсці тэхагляд сёння, а заўтра ў яго адмовяць тармазы.

На думку суразмоўцы, гэта «проста жаданне прыцягнуць рэзананснае ДТЗ да праблемы тэхагляду». Адсюль з'яўляюцца і агучаныя чыноўнікамі лічбы пра тое, што больш за мільён беларусаў ездзіць на аўтамабілях без тэхагляду.

- Мы бачым, што гэта ўжо выкарыстоўваецца як падстава для шырокамаштабнай кампаніі, - падкрэслівае ён. - Але рэальная праблема нашмат шырэйшая: яна ўпіраецца ў дабрабыт грамадзян.

Калі б пры праходжанні тэхагляду не трэба было плаціць дарожны падатак, то відавочна, што колькасць аўтамабіляў з тэхаглядам была б нашмат вышэйшай, упэўнены экспэрт.

- Напрыклад, жыхары вёскі, які мае аўтамабіль УАЗ масай больш за 2 тоны - ён зарабляе 300 рублёў на месяц і фізічна не можа заплаціць гэты падатак, каб у яго яшчэ засталіся грошы пракарміць сям'ю. Гэта проста немагчыма. Таму людзі і не плацяць.

Дзмітрый Навіцкі мяркуе, што гэта не аўтамабільная, а дзяржаўная праблема.

- У іншых краінах ужываецца больш прагрэсіўны спосаб, калі дарожны падатак уключаецца ў кошт бензіну. Калі аўто стаіць у гаражы і не выязджае, які сэнс за яго плаціць? Праблема ў тым, што ў кошт бензіну ўжо закладзены акцыз. Але лепш няхай будуць два падаткі, але не так як цяпер.

Нават калі будуць пагражаць з расстрэлам на месцы, людзі не пойдуць праходзіць тэхагляд. Проста таму, што ў іх няма грошай на гэты падатак, - падсумаваў суразмоўца.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках