24 красавiка 2024, Серада, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму берасцейцы масава з'язджаюць за мяжу

81
Чаму берасцейцы масава з'язджаюць за мяжу

З пачатку года з Берсцейскай вобласці на працу ў Польшчу выехала ў 6 разоў больш людзей, чым год таму.

І гэта толькі паводле афіцыйных каналаў. Беларусы мяняюць геаграфію працаўладкавання, піша піша vb.by.

Не здолеўшы знайсці працу з годнай аплатай на радзіме, яны ўсё часцей шукаюць яе не на ўсходзе, а на захадзе. За апошнія два-тры гады колькасць фірмаў і кадравых агенцтваў, якія маюць ліцэнзію МУС на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з працаўладкаваннем у Польшчы, вырасла ў некалькі разоў. Цяпер у гэтым спісе - больш за 50 юрыдычных асоб і ІП, якія працуюць ва ўсёй Беларусі. Толькі пры іх пасярэдніцтве і толькі за 9 месяцаў гэтага года ў Польшчу на працу выехала больш за 2100 чалавек. Большасць - з Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей.

Досвед працы не патрабуецца

Інтэрнэт мільгае аб'явамі пра вакансіі ў Польшчы. Часцей за ўсё патрабуюцца рабочыя будаўнічых спецыяльнасцяў і рознарабочыя. Патрэбныя людзі на канвеер на заводы ў вытворчасці бытавой тэхнікі і электронікі (LG, HYUNDAI і інш.), на прадпрыемства для вырабу сокаў, на птушкафабрыкі, у службу экспрэс-дастаўкі, на мясакамбінаты, на завод CERSANIT і іншыя. Кладаўшчыкі, грузчыкі, прыбіральшчыкі памяшканняў...Суседняя краіна прапануе сотні вакансій з паметкай «дасвед працы не патрабуецца»... І берасцейцы едуць. У Польшчы ёсць магчымасць зарабляць $500 нават таму, хто кваліфікацыі не мае наогул.

«Самая нізкааплатная вакансія, якая ёсць сёння ў нашай базе звестак, мае на ўвазе заробак ад 400 даляраў на месяц, - кажа Дзяніс, дырэктар аднаго з кадравых агенцтваў у Берасці. - Там, дзе інтэнсіўнасць працы вышэйшая і графік больш шчыльны, заробак вылічаецца 500-600 далярамі. Наяўнасць некаторай кваліфікацыі дазваляе зарабляць ад 750 даляраў і вышэй».

Паводле інфармацыі МУС Рэспублікі Беларусь, колькасць працоўных-мігрантаў, якія выехалі з краіны для працы на аснове падпісаных дамоваў і кантрактаў, за студзень-верасень 2017 года склала 8187 чалавек. Для параўнання: за ўвесь мінулы год на працу за мяжу выязджалі 7403 чалавекі, за 2015 год - 6328.

За перыяд з 1 студзеня да 30 верасня 2017 г у працоўных дамовах з Беларусі за мяжу выехалі:

- у Расею - 4864 чалавекі;

- у Польшчу - 2102;

- у ЗША - 465;

- у Нямеччыну - 177 чалавек.

Не манна нябесная

Як правіла, кадравыя агенцтвы працаўладкавання ў Польшчы прапануюць бясплатнае жыллё і аплату працы «еўрапейскага ўзроўню». У рэчаіснасці праблему з жыллём кожны працадаўца развязвае па-рознаму. «Хтосьці дасць большы заробак, але будзе вылічваць з яго выдаткі на пражыванне. Хтосьці заробак зробіць меншым, але выдае замежным працаўнікам праязныя квіткі, арганізуе бясплатныя абеды і дае жыллё з аплачанымі камунальнымі паслугамі. Большасць наймальнікаў зацікаўленая ў тым, каб выдаваць замежным рабочым пашыраны сацыяльны пакет. Тады яны менш адцягваюцца і больш працуюць. Але бывае па-ўсякаму», - тлумачыць Дзяніс.

Аплата працы «еўрапейскага ўзроўню» таксама не азначае, што 500 даляраў прыбіральнік памяшканняў або працоўны на канвееры будзе атрымліваць за прыгожыя вочы. У складніку заробку ледзь не вызначальную ролю адыгрывае графік працы. Калі ён мае на ўвазе 8-гадзінны працоўны дзень пры пяцідзённым рабочым тыдні, на высокія даходы разлічваць не варта: некваліфікаваная праца аплачваецца па гадзінах. Часцей за ўсё працадаўца прапануе іншы графік: 6 дзён на тыдзень па 10-12 гадзін. Зрэдку трапляюцца прапановы тыпу «праца па 8-16 гадзін на жаданне работніка». І беларусы згаджаюцца, бо вераць: адпрацаваўшы паўгода па 12-16 гадзін на дзень, яны змогуць назапасіць энную суму, якую ў Беларусі ім не зарабіць.

У грузчыкі з трыма дыпломамі

Паводле інфармацыі ўправы грамадзянства і міграцыі УУС Берасцейскага аблвыканкама, з пачатку гэтага года праз фірмы-ліцэнзіяты, якія працуюць у Берасцейскай вобласці, зарэгістравана 926 дамоваў на працаўладкаванне ў Польшчы. Для параўнання: за ўвесь мінулы год такіх дамоваў было ўкладзена ўсяго 147. Плынь працоўных мігрантаў у суседнюю краіну расце як снежны ком.

«Звычайна ў першы раз на працу едзе адзін чалавек, - распавядае Дзяніс. - Калі ўсё добра, праз некалькі месяцаў ён прыводзіць з сабой сваіх сямейнікаў і сваякоў. Сярод нашых кліентаў нямала сямейных пар. У асноўным гэта людзі, у каго ўжо дарослыя дзеці. Калі сем'і застаюцца дома, людзі імкнуцца прыязджаць у Берасце на выходныя. Але гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі чалавек працуе недалёка ад мяжы. Большасць жа вакансій - за Варшавай, а адтуль асабліва не наездзішся».

У рознарабочыя ў Польшчу ўладкоўваюцца не толькі людзі без высокай кваліфікацыі. У адным з агенцтваў журналістка стала міжвольнай сведкай сцэны: афармляць дакументы прыйшоў маладзён з трыма дыпломамі ВНУ. Паўгода ён абіваў парогі розных арганізацый у Берасці, але знайсці працу паводле аніводнай спецыяльнасці так і не змог. Ад безвыходнасці наважыў падацца ў грузчыкі. Тут яму прапанавалі вакансію за 350 рублёў. У Польшчы - 700 даляраў пры 10-гадзінным працоўным дні. Выбар яму здаўся відавочным...

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках