24 красавiка 2024, Серада, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада ЕЗ зацвердзіла стварэнне еўрапейскага абароннага звязу

4
Рада ЕЗ зацвердзіла стварэнне еўрапейскага абароннага звязу
Фота: AFP

Краіны будуць цесна супрацоўнічаць у сферы бяспекі і абароны.

Рада Еўразвяза прыняла пастанову аб стварэнні абароннага звязу PESCO (Permanent Structured Cooperation on security and defence), піша «Новы час».

На сайце ўстановы гаворыцца, што ў праграме бяруць удзел 25 краін: Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Чэхія, Харватыя, Кіпр, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Нямеччына, Грэцыя, Вугоршчына, Італія, Ірландыя, Латвія, Літва, Люксембург, Нідэрланды, Польшча , Партугалія, Румынія, Славенія, Славаччына, Гішпанія і Швэцыя.

Адзначаецца, што краіны будуць цесна супрацоўнічаць у сферы бяспекі і абароны. Сталае супрацоўніцтва дазволіць развіваць супольныя абаронныя праекты і павысіць аператыўнасць і гатоўнасць сваіх Узброеных сіл.

Удзельнікі праграмы таксама распрацавалі 17 праектаў, якія павінны ажыццявіць у рамках PESCO.

У дакуменце гаворыцца, што наступнымі крокамі будуць прыняцце далейшых пастаноў у цэлым шэрагу кірункаў у рамках праектаў. Чакаецца, што гэты этап рэалізуюць на пачатку 2018 года.

Акрамя таго, будуць распрацаваныя агульныя правілы кіравання праектамі і ўдзел у асобных з іх трэціх краін.

Раней міністры замежных спраў і міністры абароны 23-х дзяржаў-чальцоў Еўрапейскага Звязу падпісалі дэкларацыю аб паглыбленні супрацоўніцтва ў сферы бяспекі. 7 снежня Ірландыя і Партугалія таксама паведамілі пра сваю пастанову далучыцца да PESCO.

У Брусэлі адзначаюць, што PESCO не стане канкурэнтам NATO, у якое ўваходзяць 22 чальцы ЕЗ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках