24 красавiка 2024, Серада, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст з Магілёва: Пачатая намі барацьба прынесла вынік

6
Актывіст з Магілёва: Пачатая намі барацьба прынесла вынік
УЛАДЗІМІР ШАНЦАЎ
ФОТА: GAZETANM.EU

Магілёўцы не даюць пабудаваць у горадзе кітайскі завод феерверкаў.

Пастаноў аб будаўніцтве прадпрыемства для вытворчасці піратэхнічных вырабаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці не прымалася. Такі адказ на калектыўны зварот жыхароў Магілёўшчыны з аблвыканкама.

Аб будаўніцтве завода феерверкаў было голасна абвешчана на дзяржаўнай тэлевізіі. «Засталося толькі падабраць рабочую пляцоўку і ўзгадніць умовы працы - было сказана ў навінах 13 верасня 2017 года, - а адабрэнне ад улады Магілёўскага раёна ўжо атрыманае».

«Мы з такой перспектывай не пагадзіліся, і пачалі збор подпісаў супраць будаўніцтва завода, - распавёў сайту ucpb.org кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў. - Тут, канечне, былі свае плюсы і мінусы. Усё ж 2000 новых працоўных месцаў для нас, дзе страшнае беспрацоўе, якія-ніякія, але паступленні ў бюджэт, - казалі адны.

У нас былі іншыя меркаванні. На аналагічных прадпрыемствах у Кітаі нізкі заробак, бо гэта ручной некваліфікаваная праца. І перспектыва будаўніцтва вытворчасці, дзе работнікі будуць атрымліваць 150-200 даляраў - гэта зусім не тое, што нам трэба.

Акрамя таго, прадпрыемства асабліва небяспечнае, і мы супраць таго, каб магілёўцы, якія не знайшлі нічога прыдатнага, ішлі працаваць на парахавую бочку за вельмі нізкі заробак.

І прынамсі такіх заводаў у Еўропе няма!

Мы, нарэшце, не хацелі, каб наша краіна ператваралася ў адсталую калонію Кітая.

І збор подпісаў паказваў, што мы маем рацыю, што большасць усё ж супраць.

Кампанія, распачатая намі ў незалежных сродках масавай інфармацыі, плюс пратэст насельніцтва падзейнічалі. Пастанова аб будаўніцтве не прынятая.

Кітайскі бок, будзем думаць, таксама зрабіў высновы.

А мы пакідаем гэтае пытанне на кантролі».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках