19 красавiка 2024, Пятніца, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 студзеня ўносяцца змяненні ў раздзел аб тэхаглядзе

40
З 1 студзеня ўносяцца змяненні ў раздзел аб тэхаглядзе

Аўтаўладальнікаў чакаюць сур'ёзныя змены.

У раздзел аб парадку правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў і іх допуску да ўдзелу ў дарожным руху ўнесеныя змены. Аб гэтым паведамляецца на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

Савет міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову ад 6 снежня 2017 г №933, якая ўносіць змяненні і дапаўненні ў Дакумент аб парадку правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў і іх допуску да ўдзелу ў дарожным руху (зацверджаны пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2008 г №630).

Дакументам скарэкціраваны пералік выпадкаў, пры якіх работнік УП «Белтэхагляд» пераносіць адзнаку ў дакумент (сертыфікат) аб праходжанні дзяржтэхагляду. Так, адзнака пераносіцца пры:

• унясенні змяненняў у пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхпашпарт);

• выдачы дубліката пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку;

• выдачы новага дакумента (сертыфіката) аб праходжанні дзяржтэхагляду;

• дзяржрэгістрацыі транспартнага сродку новым уласнікам у перыяд дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

Пастанова ўваходзіць у дзеянне з 1 студзеня 2018 года.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках