25 красавiка 2024, Чацвер, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Нью-Ёрка: Тэрарыст на аўтавакзале не дасягнуў мэты

Улады Нью-Ёрка: Тэрарыст на аўтавакзале не дасягнуў мэты

Падазраваны ў тэракце знаходзіцца ў руках паліцыі.

Недалёка ад Таймс-сквер на аўтобусным тэрмінале Порт Аторыці ў Нью-Ёрку тэрарыст прывёў у дзеянне самаробную бомбу. Сам тэрарыст, да цела якога было прымацаванае выбуховае прыстасаванне, і яшчэ тры чалавекі атрымалі лёгкія траўмы, піша bbc.com.

Мэр Нью-Ёрка Біл Дэ Бласіё назваў здарэнне тэрактам, падкрэсліўшы, што нападнік не дасягнуў сваёй мэты.

Дэ Бласіё дадаў, што падазроны знаходзіцца ў руках паліцыі, ён паранены, але не небяспечна. Уладам на сёння не вядома пра іншых падазраваных.

Усяго паведамляецца аб чатырох параненых: сур'ёзных траўмаў ні ў каго няма.

Камісар паліцыі Нью-Ёрка Джэймс О'Ніл паведаміў аб падазраваным, што гэта 27-гадовы мужчына, яго імя - Акаед Ула.

Аўтавакзал эвакуяваны, там працуюць сотні пажарных і паліцэйскіх. Размешчаныя непадалёк станцыі метро ліній А, С і Е таксама былі эвакуяваныя ў якасці меры засцярогі.

Порт-Аторыці - самы вялікі аўтавакзал у ЗША, ён абслугоўвае больш за 65 мільёнаў чалавек на год.

Белы дом заявіў, што прэзідэнту Дональду Трампу паведамілі пра здарэнне.

"Мы не дазволім ім парушыць ход нашага жыцця, гэта акурат тое, чаго яны хочуць", - заявіў губернатар штата Нью-Ёрк Эндру Куома, паабяцаўшы аднавіць нармальную працу нью-ёркскага транспарту найбліжэйшым часам.

Афіцыйныя асобы, аднак, заклікалі нью-ёркцаў да пільнасці, некалькі разоў паўтарыўшы слоган: "калі бачыце што-небудзь [незвычайнае], не маўчыце".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках