20 красавiка 2024, Субота, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажыр Uber пацярпеў у аварыі ў Менску

5
Пасажыр Uber пацярпеў у аварыі ў Менску

Сваякі даведаліся пра ДТЗ ад лекараў.

У аварыі, якая адбылася ўночы 9 снежня ў Менску, пацярпеў пасажыр Uber. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане. Са слоў маці пацярпелага, кампанія-перавозчык з імі не звязвалася.

Як высветлілася, у аварыі пацярпеў 25-гадовы футбаліст. Як паведамляюць на старонцы футбольнага клуба ягоныя сябры, аварыя адбылася пад чатыры гадзіны раніцы ўначы ў суботу, піша tut.by.

Аварыя адбылася на МКАД недалёка ад вуліцы Скарыны. Нам удалося звязацца з маці пацярпелага Вольгай.

- Пакуль мы ведаем пра аварыю толькі са слоў сына. Ён памятае, у які аўтамабіль ён сядаў, што хуткасць была высокай, што быццам бы кіроўца заснуў за стырном, што быў прышпілены. Пакуль падрабязнасцяў мы не ведаем і сын таксама не можа расказаць: на ўсе пытанні ён толькі матае галавой. Пра тое, што сын трапіў у аварыю, мы даведаліся ад лекараў. Яны павінны былі рабіць яму аперацыю, і патрабавалася нашая згода. Аперацыя доўжылася шэсць гадзін, і Пашу ўжо перавялі з рэанімацыі ў палату. Кормім са шпрыца, - распавяла мама пацярпелага.

Са слоў Вольгі, кампанія Uber з імі не звязвалася.

- Мы знайшлі нумар тэлефона ў інтэрнэце, і нам прапанавалі напісаць афіцыйны зварот - гэта можна зрабіць цягам 24 гадзін. Але мы не сталі гэтага рабіць, бо ў нас ёсць іншыя праблемы.

Нагадаем, нядаўна ў страшнай аварыі загінуў пасажыр Uber. Аварыя адбылася на развязцы МКАД з вуліцай Мазурава. Легкавік Dacia Logan сутыкнуўся з мікрааўтобусам Peugeot Boxer. Пасля таго як кіроўцы выйшлі з аўто агледзець пашкоджанні, у легкавік рэзнулася фура. Пасля гэтага абодва транспартныя сродкі загарэліся. Нарад ДАІ, які прыбыў устанавіў, што ў выніку сутыкнення пасажыр Dacia Logan памёр на месцы. Як высветлілася, у згарэлым аўто ехаў пасажыр Uber.

«Мы звязваліся з карыстальнікам, тэлефон якога не адказваў»

ДТЗ мы папрасілі пракаментаваць кампанію Uber.

- Кампаніі-перавозчыкі - нашы незалежныя партнёры, таму гэтае пытанне лепш адрасаваць ім наўпрост, бо мы не можам каментаваць ад іх імя. Што тычыцца Uber: у нашай сістэме зарэгістраваныя толькі кантакты карыстальнікаў. Як толькі мы даведаліся аб гэтым здарэнні, мы неадкладна патэлефанавалі і кіроўцу, і карыстальніку, тэлефон якога не адказваў, - адзначылі ў кампаніі. - Мы шчыра спачуваем карыстальніку і спадзяемся на ягонае хуткае выздараўленне. Цяпер мы разбіраемся ў акалічнасцях здарэння. Мы гатовыя максімальна дапамагчы праваахоўным органам у расследаванні здарэння. У Беларусі Uber супрацоўнічае толькі з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія вядуць ліцэнзаваны тып дзейнасці.

У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам партнёры Uber абавязаныя мець страхоўку адказнасці перавозчыка перад пасажырам. Пры надыходзе страхавога выпадку карыстальнік мае права атрымаць кампенсацыю ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках