20 красавiка 2024, Субота, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда прызначыў новы ўрад Польшчы

Анджэй Дуда прызначыў новы ўрад Польшчы
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: CHARTER97.ORG

Усе міністры захавалі свае пасады ў новым кабінеце Матэуша Маравецкага.

Міністры ўрада Беата Шыдла захавалі свае пасады ў новым кабінеце прэм'ера Матэуша Маравецкага.

11 снежня ў Прэзідэнцкім палацы адбылося прызначэнне міністраў, паведамляе «Радыё Польшча».

Прэм'ер Маравецкі застанецца на пасадзе міністра фінансаў і развіцця Польшчы.

Віцэ-прэм'ерамі засталіся міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі і міністр навукі і вышэйшай адукацыі Яраслаў Говін.

Трэцім віцэ-прэм'ерам стала экс-кіраўніца польскага ўрада Беата Шыдла.

12 снежня прэм'ер Матэуш Маравецкі выступіць у Сэйме з экспозэ, затым адбудзецца галасаванне аб вотуме даверу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках