24 красавiка 2024, Серада, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочая з Віцебску: Адарвала руку, а начальства звальняе тых, хто бачыў праўду

22
Рабочая з Віцебску: Адарвала руку, а начальства звальняе тых, хто бачыў праўду
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Вольга Віткоўская далей выводзіць кіраўніцтва прадпрыемства «на чыстую ваду».

Вось ужо два гады Вольга Віткоўская дамагаецца праўды ад кіраўніцтва «Дэлі Ост», дзе на вытворчасці ёй адрэзала частку рукі, гаворыцца ў рэпартажы «Белсата».

У канцы 2015 года Вольга Віткоўская ўладкавалася памочніцай сартавальніка на прадпрыемства аздаблення дрэва «Дэлі Ост». Але ў першы ж дзень ёй прапанавалі стаць за станок склейваць драўніну, хоць паводле дакументаў яна не мела права нават падыходзіць да такога абсталявання. Пасля трох месяцаў працы без адпаведных дакументаў, навучання ды інструктажу, з Вольгай здарылася трагедыя - ёй адарвала кісць левай рукі.

«Пачаліся розныя праверкі прадпрыемства. Дырэктар пачаў запалохваць супрацоўнікаў, пагражаючы ім звальненнем. Сітуацыя з працаўладкаваннем у Віцебску цяжкая, таму многія пабаяліся і не сталі сведчыць супраць яго. Тыя, хто быў за мяне, тыя, хто надумаў казаць праўду, былі звольненыя «паводле артыкула» без разліку», - распавядае Вольга.

Жанчыну прымушалі падпісаць фальшывы дакумент

Маўляў, траўму яна атрымала не на вытворчасці. Вольга не пагадзілася і адразу ж пасля здарэння напісала заяву ў пракуратуру, але справа ідзе даволі павольна. Адзінае, што на сёння атрымала жанчына, - касметычны пратэз ад страхавой кампаніі, які не дазваляе паўнавартасна працаваць.

Сітуацыю каментуе прадстаўніца Следчага камітэта Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

«Гэта справа расследуецца следчай управай. Цяпер яна прыпыненая да атрымання высновы экспэртызы. Усе патрэбныя экспэртныя даследаванні, якія трэба было прызначыць, следчыя прызначылі падчас расследавання. Цяпер яны чакаюць вынікаў судова-тэхнічнай экспэртызы», - адзначыла прэс-сакратар.

Пасля трагедыі Вольга Віткоўская развялася

Цяпер яна вымушаная цалкам самастойна забяспечваць сваё жыццё. Але знайсці працу чалавеку з абмежаванымі здольнасцямі ў Беларусі вельмі складана.

«Не толькі з інваліднасцю, але і звычайным людзям без інваліднасці цяпер з працай вельмі цяжка».

«У мяне пляменнік і ягоная жонка - інваліды слыху. Нідзе не бяруць».

«У нас у Віцебску знайсці працу з інваліднасцю -гэта наогул вялікія-вялікія праблемы»

- кажуць і апытаныя намі жыхары Віцебска.

У сваёй заяве ў пракуратуру Вольга патрабуе кампенсацыі маральнай шкоды ў суме Br 100 тысяч, функцыянальны пратэз, а таксама выплату сярэднямесячнага заробку да выхаду на пенсію. Яна спадзяецца, што публічная агалоска ў СМІ зможа прымусіць Следчы камітэт хутчэй разгледзець ейную справу і пакараць кіраўніцтва «Дэлі Ост».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках