29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гордзі Дуаер: Выйшлі сабранымі і перасягнулі спаборніка ва ўсім

3
Гордзі Дуаер: Выйшлі сабранымі і перасягнулі спаборніка ва ўсім
ГОРДЗІ ДУАЕР

Галоўны трэнер менскага «Дынама» пракаментаваў перамогу над «Славанам».

Галоўны трэнер менскага «Дынама» Гордзі Дуаер пракаментаваў перамогу над «Славанам» (3:1) у матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ, а таксама пажадаў удачы Ягору Шаранговічу на моладзевым чэмпіянаце свету ў Бафале, які пройдзе з 26 снежня да 5 студзеня:

- Важная гульня пасля цяжкай выязной серыі і суботняй паразы Рызе. І няпростая: «Славан» - добрая каманда атакі з вострымі форвардамі. Але мы пільнаваліся гульнявога плану і, акрамя таго, выдатна адпрацавалі ў большасці. Спадзяюся, гэты поспех дадасць нам сіл і ўпэўненасці перад пакінутай часткай сезона.

- Перамога - прыкмета прагрэсу і таго, што чатыры запар паразы забытыя?

- У кожным сезоне бываюць узлёты і падзенні. Немагчыма прайсці ўсю дыстанцыю роўна. Але ў кожнай сітуацыі не варта панікаваць. Мы і на выездзе змагаліся, і рыжцаў перакідалі ўдвая. Трэба не адчайвацца, а рабіць як сёння: выйшлі сабранымі і перамаглі спаборніка ва ўсім.

- Наколькі нязручны для «Дынама» ад'езд Шаранговіча ў моладзевую каманду?

- Калі мы пачыналі сезон, то не меркавалі, што 19-гадовы хлопец будзе гуляць у ям такую важную ролю. А ён гуляе сапраўды выдатна, пазіцыйна пісьменна. Шчыра зычым яму і моладзевай камандзе поспехаў на чэмпіянаце свету ў Бафале. У рэшце, адсутнасць Шаранговіча дазволіць праявіць сябе камусьці яшчэ з моладзі.

- Восіпаў і Паўловіч атрымалі ў канцоўцы матчу пашкоджанні - наколькі сур'ёзныя?

- Пакуль не ўпэўнены наконт Восіпава: пасля сутыкнення ён адразу пайшоў у раздзявальню. Там быццам адчуў сябе лепш, але трэба яшчэ перагаварыць з лекарамі. А Паўловіч вярнуўся на лёд яшчэ падчас трэцяга перыяду, так што ён у парадку.

- Ці цікавыя вам выстаўныя матчы каманды, ці ў вас на паўзу іншыя планы?

- Мы, трэнеры, стараемся сачыць па магчымасці за вялікай колькасцю матчаў КХЛ, НХЛ, каманд. Я бачыў усе папярэднія гульні беларускай каманды, не прапушчу і найбліжэйшыя. Ужо хоць бы таму, што ў нацыянальную каманду запрошаныя многія дынамаўцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках