20 красавiка 2024, Субота, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыёт Зміцер Крамянецкі: Не першы раз выходжу на барацьбу з сістэмай

2
Патрыёт Зміцер Крамянецкі: Не першы раз выходжу на барацьбу з сістэмай
ЗМІЦЕР КРАМЯНЕЦКІ
ФОТА: "РАДЫЁ СВАБОДА"

Актывіст задаволены, што прымусіў адказчыкаў з КДБ «варушыцца».

13 снежня суд Маскоўскага раёна прадоўжыць разглядаць позву былога фігуранта «справы патрыётаў» Дзмітрыя Крамянецкага да Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Ён хоча спагнаць з сілавікоў 10 тысяч рублёў, піша palitviazni.info.

Моладзевы актывіст спрабуе спагнаць маральную кампенсацыю з КДБ за свой арышт і знаходжанне ў следчым ізалятары. У рамках крымінальнай справы паводле падазрэння ў арганізацыі масавых беспарадкаў Зміцер Крамянецкі ўтрымліваўся пад вартай у следчым ізалятары 10 дзён.

- Як вядома, пасяджэнне паводле справе павінна было прайсці 6 снежня, аднак у суд не з’явіліся адказнікі - прадстаўнікі КДБ, - распавядае Зміцер. - З чэрвеня я спрабую дамагчыся кампенсацыі, але, як бачым, пакуль нават суд ніяк не можа адбыцца. Следчы камітэт адсылае да КДБ, маўляў, гэта ў іх кампетэнцыі разгляд пытання аб прызнанні права на кампенсацыю. Яшчэ ў верасні звярнуўся да «камітэтчыкаў», але тыя маўчаць, а ў суд наогул не з'яўляюцца. Звычайная справа для нашай «прававой» краіны.

- Якую кампенсацыю вы патрабуеце?

- 10 тысяч рублёў. У гэтай суме ўлічаныя выдаткі на адваката падчас майго знаходжання ў следчым ізалятары, маральная шкода... Але нават калі прызнаюць права на кампенсацыю, то звычайна яе суму вызначае суд. Таму можна ў пазове назваць суму і дзесяць, і трыццаць тысяч рублёў, але атрымаеш столькі, колькі пастановіць суддзя. Калі наогул нешта атрымаеш.

- Не верыце, што можна перамагчы працэс?

- Безумоўна, не веру. Не першы раз я спрабую змагацца з дзяржаўнай сістэмай і цудоўна разумею, як яна працуе. Але ж і гэта таксама трэба. Хай паварушацца...

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках