19 красавiка 2024, Пятніца, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія ракеты дзесяцігоддзямі запускалі з памылкай у алгарытме

7
Расейскія ракеты дзесяцігоддзямі запускалі з памылкай у алгарытме

«Раскосмас» зрабіў нечаканае прызнанне.

Закончыла сваю працу спецыяльная камісія для расследавання няштатнага пуску ракеты-носьбіта «Саюз-2.1б» з касмадрома «Усходні». Пра гэта паведамляе расейская карпарацыя «Раскосмас».

«Спецыялісты камісіі прыйшлі да высновы, што да няштатнай сітуацыі прывялі непрагназаваныя паводзіны разгоннага блока пасля яго аддзялення ад ракеты-носьбіта, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні. - Гэта выявіла ўтоеную праблему ў алгарытме, якая не праяўлялася дзесяцігоддзямі паспяховых пускаў звязка «Саюз-Фрэгат».

Экспэрты ўстанавілі, што падчас працэсу прасторавай арыентацыі разгоннага блока сродкі тэлеметрыі зафіксавалі няштатнае кутняе становішча разгоннага блока, які сышоў з разліковай траекторыі пасля ўключэння маршавых рухавікоў.

«Пры гэтым склалася такое спалучэнне параметраў стартавага стала касмадрома, азімутаў палёту ракеты-носьбіта і разгоннага блока, якое не сустракалася раней. Адпаведна, не было выяўлена пры праведзенай наземнай адпрацоўцы балістычнай траекторыі паводле дзейных методык».

Чальцы камісіі прыйшлі да высновы, што «праявы гэтай некарэктнасці алгарытму» пры гэтых жа ўмовах «магло і не адбыцца». Пуск прайшоў бы штатна летам або пры змене раёнаў падзення адлучаных частак ракеты-носьбіта.

Прадстаўнікі карпарацыі паабяцалі скарэктаваць алгарытм сістэмы кіравання прасторавай арыентацыяй разгоннага блока і знайсці адказных за інцыдэнт.

Нагадаем, 28 лістапада «Раскосмас» страціў спадарожнік «Метэор-М» і яшчэ 18 спадарожнікаў спадарожнай нагрузкі. Падчас першага планавага сеансу сувязі з касмічным апаратам не ўдалося ўстанавіць сувязь - яго не было на мэтавай арбіце.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках